Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
УВАГА! Выканкам хоча адабраць у дзяцей іх будынак

УВАГА! Выканкам хоча адабраць у дзяцей іх будынак

14 чэрвеня 2019, 15:54 Грамадства, Мова, Навіны 40
УВАГА! Выканкам хоча адабраць у дзяцей іх будынак

УВАГА !

У Наваградскім выканкаме разглядаецца пытанне аб выдварэнні дзяцячай і дарослай гарадской бібліятэкі, мастацкай школы і музычных класаў з іх спрадвечнага будынка па Міцкевіча 20, у якім яны знаходзяцца ўжо 30 гадоў. Хочуць адабраць іх будынак, распіхаць па непрыдатных закутках па горадзе.

Хто паклаў вока на будынак дзяцей і бібліятэкі ? Дзярж. арганізацыя пад назвай БТІ, бо ім нібы мала месца ў сваім будынку.

У гэтай справе, старшыня Таварыства Беларускай Мовы ў Наваградку пабываў на прыёме ў намесніцы старшыні выканкама Каралько Святланы Мікалаеўны. У адказ на простыя пытанні, чаму так адбываецца, навошта БТІ хоча выкінуць бібліятэку і дзяцей з іх будынка, навошта гэта выканкаму, чаму не спыталі людзей, чаму выдзелены непрыдатныя новыя памяшканні, чаму такая спешка і іншыя пытанні, Каралько Святлана Мікалаеўна пачала крычаць на старшыню ТБМ, пагражаць яму аховай і пратаколам, калі ён не перастане задаваць пытанні і не пакіне кабінет.

Такія хамскія паводзіны чыноўніцы, якія парушаюць этыку дзярж. служачага, з’яўляюцца непрымальнымі. Але стала відавочна, што справа цёмная і нас хочуць заблытаць. Намесніца старшыні Каралько, вельмі нервова рэагуе на пытанне вынасу бібліятэкі. Ёсць інфармацыя, што падобным чынам яна “размаўляла” з іншымі людзьмі, якія прыходзілі да яе ў гэтай справе. Зараз ТБМ робіць пэўныя захады, каб прадухіліць вынас бібліятэкі і мастацкай школы з іх будынка. Рашэнне яшчэ не прынятае, але разглядаецца ў выканкаме на вышэйшым узроўні. У любым выпадку, ТБМ “Узвышша” стане на абарону бібліятэкі, і будзе дзейнічаць вельмі актыўна, калі рашэнне будзе прынятае не ў інтарэсах культуры і дзяцей.

Крыніца: Фэйсбук – Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны ў Наваградку, суполка “Узвышша”

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Тыдзень беларускай мовы на Лідскай зямлі
Мова

Тыдзень беларускай мовы на Лідскай зямлі

6 сакавіка 2024, 20:2515
Як па-беларуску „боярышник“? ВІДЭА
Мова

Як па-беларуску „боярышник“? ВІДЭА

13 верасня 2019, 16:2615
Крэва на скрыжалях часу
Гісторыя і краязнаўства

Крэва на скрыжалях часу

16 ліпеня 2026, 12:2614
Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"
Навука

Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"

29 чэрвеня 2021, 22:4714
Далучайцеся да нас