Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Навіны Германіі. Ангела Меркель не збіраецца пакідаць пост канцлера датэрмінова

Навіны Германіі. Ангела Меркель не збіраецца пакідаць пост канцлера датэрмінова

11 чэрвеня 2019, 14:59 У свеце 17
Навіны Германіі. Ангела Меркель не збіраецца пакідаць пост канцлера датэрмінова

Няўдача хрысціянскіх дэмакратаў на выбарах у Еўрапарламент і падзенне папулярнасці ХДС у Германіі ўмацавала Меркель у намеры не пакідаць пост канцлера датэрмінова.

Пра гэта паведамляе “Нямецкая хваля” са спасылкай на агенцтва Bloomberg.

Канцлер Германіі Ангела Меркель расчараваная ў сваёй патэнцыйнай пераемніцы Анегрэт Крамп-Карэнбаўэр і сумняваецца, што тая зможа неўзабаве замяніць яе на пасадзе кіраўніцы ўраду. Пра гэта паведаміла агенцтва Bloomberg са спасылкай на двух суразмоўцаў з атачэння канцлера.

Паводле іх давер Меркель да Крамп-Карэнбаўэр, якую нямецкія СМІ часта называюць скарочана АКК, у апошні час істотна знізіўся.

Гэта выклікана, акрамя іншага, падзеннем папулярнасці ХДС, якое пачалося з моманту абрання АКК на пасаду лідаркі партыі, а таксама кепскімі вынікамі хрысціянскіх дэмакратаў на выбарах у Еўрапарламент.

Паведамляецца, што кіраўніцтва ХДС збіраецца 2-3 чэрвеня абмеркаваць прычыны стратаў гэтай партыі на выбарах у Еўрапарламент. На гэтым сходзе можа адбыцца і “непрыемная” асабістая сустрэча Меркель з АКК.

Паводле інфармацыі Bloomberg, Крамп-Карэнбаўэр склікала гэтае пасяджэнне без папярэдняй размовы з Меркель, каб даць ёй зразумець, што прыйшоў час сысці з пасады кіраўніцы ўраду.

Сама Меркель неаднаразова заяўляла, што збіраецца застацца на пасадзе канцлера Германіі да завяршэння тэрміну яе паўнамоцтваў у 2021 годзе.

Bloomberg.

На здымку: Анегрэт Крамп-Карэнбаўэр і Ангела Меркель.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
"ВЕРАСЕНЬ" выйшаў на Замкавы гасцінец
Культура

"ВЕРАСЕНЬ" выйшаў на Замкавы гасцінец

13 чэрвеня 2026, 17:0720
Старабеларускі перыяд беларускай мовы
Мова

Старабеларускі перыяд беларускай мовы

4 верасня 2020, 08:3917
Мой зямляк кампазітар Антон Валынчык
Гісторыя і краязнаўства

Мой зямляк кампазітар Антон Валынчык

2 жніўня 2026, 10:0716
На Паўночных могілках у Менску адкрылі помнік акадэміку Радзіму Гарэцкаму
Грамадства

На Паўночных могілках у Менску адкрылі помнік акадэміку Радзіму Гарэцкаму

18 ліпеня 2026, 21:4716
Далучайцеся да нас