Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Беларуская мова ўрачыста гучала на эўхарыстычнай працэсіі

Беларуская мова ўрачыста гучала на эўхарыстычнай працэсіі

11 чэрвеня 2019, 14:46 Мова 33
Беларуская мова ўрачыста гучала на эўхарыстычнай працэсіі

Па ўсёй Беларусі католікі правялі шматлюдныя святочныя шэсці, прымеркаваныя да свята Божага Цела і Крыві. У Менску  2 чэрвеня велічная эўхарыстычная працэсія з Святымі Дарамі цягам чатырох гадзін ішла па галоўных плошчах і вуліцах горада ад касцёла святога Роха на Залатой Горцы да Архікатэдральнага касцёла і стала выразнай праявай веры. На  плошчах Перамогі, Кастрычніцкай, Незалежнасці і Свабоды святары прамаўлялі гаміліі на беларускай і польскай мовах на тэмы хрысціянскай веры і сямейнага жыцця.

Ля Архікатэдральнага касцёла на пяці еўрапейскіх мовах да вернікаў звярнуўся Мітрапаліт Менскі і Магілёўскі Тадэвуш Кандрусевіч. Ксёндз Аляксандр Улас у сваёй гаміліі нагадаў пра важнасць сямейнага ладу, памнажэння любові і ўзаемаразумення ў сям’і. Лета – цудоўная магчымасць сем’ям удзельнічаць у пілігрымках, адпачываць разам і наведваць санктуарыі Беларусі. У арганізацыі  і правядзенні працэсіі ўдзельнічалі скаўты,  яе суправаджалі хоры з Залатой горкі і Чырвонага касцёла. У святочным шэсці бралі ўдзел людзі розных узростаў, было шмат моладзі і дзяцей, што сведчыць аб развіцці традыцый касцёла на Беларусі, які з’яўляецца сёння ў краіне адным з галоўных духоўных і маральных аўтарытэтаў.  Велічна гучала ў дзень свята родная мова з вуснаў святароў і вернікаў.

Эла Дзвінская,

фота аўтара.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Вольны час па хэштэгу  #КАНІКУЛЫЎБІБЛІЯТЭЦЫ
Культура

Вольны час па хэштэгу #КАНІКУЛЫЎБІБЛІЯТЭЦЫ

23 лістапада 2021, 21:0618
Біскуп Аляксандр Кашкевіч:  Няма такіх песняў жальбы,  пасля якіх не спявалася б алілуя
Грамадства

Біскуп Аляксандр Кашкевіч: Няма такіх песняў жальбы, пасля якіх не спявалася б алілуя

21 красавіка 2020, 08:2716
ХХІV Нацыянальны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне
Культура

ХХІV Нацыянальны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне

19 чэрвеня 2025, 23:4516
Дзятлаўчане і іх прозвішчы
Навука

Дзятлаўчане і іх прозвішчы

2 чэрвеня 2021, 00:1116
Далучайцеся да нас