• Навіны
  • Грамадства
  • Мова
  • ТБМ
  • Культура
  • Навука
  • Выданні
  • Спорт
  • У свеце
  • Відэаслова
Наша Слова штодзень
  • 11 красавіка 2021
  • Пра нас
  • Кантакты
  • Рэкламадаўцу
Наша Слова штодзень
  • Навіны
  • Грамадства
  • Мова
  • ТБМ
  • Культура
  • Навука
  • Выданні
  • Спорт
  • У свеце
  • Відэаслова
Share
You are reading
1000 чалавек з 5 краін: у Менску прайшла дыктоўка па беларускай мове

1000 чалавек з 5 краін: у Менску прайшла дыктоўка па беларускай мове

11 чэрвеня 2019, 14:53 Мова 2
1000 чалавек з 5 краін:  у Менску прайшла дыктоўка па беларускай мове

У Менску правялі масавую дыктоўку па беларускай мове. Заяўкі на ўдзел у “Агульнай дыктоўцы” падалі каля тысячы чалавек. Акцыю ў падтрымку беларускай мовы правяла кампанія “Лідскае піва”. Упершыню ў гісторыі праекта заяўкі на ўдзел паступілі з Амерыкі, Расіі, Украіны і Польшчы. “Агульная дыктоўка” стартавала 1 чэрвеня ў 12 гадзін па менскім часе ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі. Прамую трансляцыю вёў партнёр праекта – канал “Культура” Беларускага радыё. Такім чынам, многія ўдзельнікі змаглі напісаць дыктоўку дыстанцыйна, далучыўшыся да прамога эфіру радыёканала. Спецыяльна для дыктоўкі папулярны сучасны пісьменнік Андрусь Горват, аўтар беларускага бестселера “Радзіва “Прудок”, адаптаваў фрагмент аднаго са сваіх твораў, каб удзельнікі маглі годна ацаніць багацце і самабытнасць беларускай мовы. Ідэю праекта падтрымалі і акцёры Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы, якія прыйшлі павітаць удзельнікаў “Агульнай дыктоўкі”. У якасці “настаўнікаў” тэкст прадыктавалі салісты гурта NaviBand, якія ў сваёй творчасці актыўна папулярызуюць беларускую мову. “Агульная дыктоўка” праводзіцца трэці раз і сёлета стала рэкорднай па колькасці ўдзельнікаў. Акцыя аб’ядноўвае людзей неабыякавых да беларускай мовы і традыцый.

– У гэтым годзе ў нас атрымалася значна пашырыць геаграфію праекта. За кошт радыётранс-ляцыі да нашай ініцыятывы ўпершыню далучыліся жыхары іншых краін, – адзначыла дырэктар па маркетынгу ААТ “Лідскае піва” Ірына Капілава. – З кожным годам “Агульная дыктоўка” аб’ядноўвае ўсё больш удзельнікаў, партнёраў, зорных гасцей. Мы разлічваем і надалей шырока трансляваць каштоўнасці беларускай культуры, якія цесна ўзаемазвязаны з каштоўнасцямі нашай кампаніі.

Адразу пасля дыктоўкі арганізатары апублікавалі тэкст на старонцы праекта, каб удзельнікі маглі самастойна праверыць сябе. Акрамя таго, усе працы правераць прафесійныя філолагі, пасля чаго арганізатары вышлюць кожнаму ўдзельніку вынікі разам з электронным сертыфікатам аб удзеле, а выдатнікі атрымаюць яшчэ і памятныя прызы.

Паводле прэс-рэлізу.

Фота Myfin.by.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Рукапіснае Евангелле ад брата Якуба Коласа
Выданні

Рукапіснае Евангелле ад брата Якуба Коласа

21 лютага 2019, 11:0823
Памёр Міхась Міцкевіч, малодшы сын Якуба Коласа
Навіны

Памёр Міхась Міцкевіч, малодшы сын Якуба Коласа

28 мая 2020, 14:0823
Мова Нанова: Чыя магіла была на вясковым сметніку?
Мова

Мова Нанова: Чыя магіла была на вясковым сметніку?

4 лістапада 2019, 21:4519
Залікоўкі можна запаўняць па-беларуску
ТБМ

Залікоўкі можна запаўняць па-беларуску

23 сакавіка 2020, 23:1219
Далучайцеся да нас