Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
“ПЛАНЕТА БЕЛАРУСЬ” У МАГІЛЁВЕ

“ПЛАНЕТА БЕЛАРУСЬ” У МАГІЛЁВЕ

5 чэрвеня 2019, 23:09 Культура, ТБМ 10
“ПЛАНЕТА БЕЛАРУСЬ” У МАГІЛЁВЕ

10 красавіка 2019 г. Магілёў наведаў знакаміты беларускі фатограф і журналіст, заснавальнік парталу “Планета Беларусь” Сяргей Плыткевіч. Творчая сустрэча са знакамітым беларускім фатографам, журналістам, выдаўцом, дырэктарам Фонду дзікай прыроды “Чырвоны Бор” Сяргеем Плыткевічам адбылася ў касцёле Св. Станіслава, пры падтрымцы якога магілёўская суполка ТБМ і арганізавала падзею.

Сяргей Плыткевіч – дырэктар краязнаўчага выдавецтва “Рыфтур”, дырэктар Рэспубліканскафа фонду развіцця турызму і падтрымкі дзікай прыроды “Планета без межаЎ”, фотамастак, аўтар фотальбомаў “Мая Беларусь”, “Беларуская экзотыка”, “Нечаканая Беларусь”, “Планета Беларусь”, “Запаведная Беларусь” і іншых. Ён распавёў шмат цікавага пра сваю творчасць і працу, пра рознага кшталту выпадкі з уласнай практыкі, узгадаў хвалюючыя гістарычныя падзеі. Сяргей Міхайлавіч прадставіў увазе публікі свае лепшыя фотаздымкі, а таксама прадэманстраваў відэазапісы момантаў працы людзей, якія звязалі свой лёс з роднай прыродай.

“Мая Беларусь” – так называўся першы аўтарскі фотаальбом, які быў выдадзены ў 2001 годзе. Потым было шмат турыстычных даведнікаў, камплектаў паш-товак, а таксама альбомы “Беларуская экзотыка”, “Нечаканая Беларусь”, “Дикая жизнь в центре Европы”, “Планета Беларусь”. Гэ-тымі выданнямі Плыткевіч спрабуе пераканаць і суайчыннікаў, і замежных гасцей, што наша краіна незвычайная і нават экзатычная. Сяргей Міхайлавіч дае магчымасць паглядзець на дзікую прыроду, якая амаль недасягальная для звычайных людзей.

У “Нечаканай Беларусі” ўпершыню ў гісторыі нашай краіны Сяргей Міхайлавіч паказаў самыя прыгожыя мясціны Беларусі з вышыні птушынага палёту. Альбом вытрымаў тры выданні, але час ляціць імкліва – многія гарады значна змяніліся.

Таму Сяргей Плыкевіч вырашыў зрабіць новую кнігу “Планета Беларусь”, якая працягвае тую ж тэму. Ён ўпэўнены, што дзівосныя разлівы на Прыпяці, якую называюць палескай Амазонкай, або самае вялікае ў Еўропе верхавое балота Ельня ўразяць любога замежнага госця. Бо не так многа ў свеце захавалася кавалачкаў некранутай дзікай прыроды, тым больш у самым цэнтры індустрыяльнай Еўропы.

Сяргей Міхайлавіч з захапленнем распавядаў магілёўцам пра нашу краіну. Беларусь знаходзіцца ў геаграфічным цэнтры Еўропы, на скрыжаванні дарог – і не толькі зямных, але і паветраных. Аднак дагэтуль краіна не пазнаная да канца, захоўвае мноства таямніц і недаступных воку прыгожых мясцін. Беларусь заўсёды будзе загадкавай, здатнай здзіўляць.

Сяргей Плыткевіч даўно марыў убачыць сваю радзіму з вышыні птушынага палёту. Яшчэ падчас навучання ў Полацкім лясным тэхнікуме ў яго ўзнікала жаданне звязаць свой лёс з небам – была магчымасць атрымаць спецыяльнасць лётчыка-назіральніка… Журналіст і фатограф Сяргей Плыткевіч, праляцеўшы не раз на верталёце па-над Бацькаўшчынай, здымаў яе краявіды на фотаапарат.

Ці можна параўнаць краіну з планетай? Фотамайстар Сяргей Плыткевіч здзейсніў больш за сто адмысловых палётаў над Беларуссю і перакананы: параўноўваць не толькі можна, але і неабходна. І цяпер у сваёй выснове фатограф пераконвае жыхароў “Планеты Беларусь”, грамадзян гэтай неверагодна прыгожай краіны, пераконвае з дапамогай зробленых у палётах фотаздымкаў, аб’яднаных у фота-альбомы “Нечаканая Беларусь”, “Планета Беларусь”, фотавыставы, з якімі Сяргей Плыткевіч вандруе па краіне.

Сяргей Міхайлавіч зрабіў і фільм пра непаўторную беларускую прыроду. Адзін з магчымых шляхоў паказаць яе прыгажосць – праз чалавека, які па-сапраўднаму адчувае сябе непадзельным з ёй. На нейкі час займець яго ўспрыманне, паглядзець на “дзікую Беларусь” яго вачыма, разам з ім наблізіцца да тае рысы, за якой заканчваецца бытавое чалавечае жыццё і пачынаецца тайна прыроды.

Мы павінны бачыць прыгажосць той зямлі, на якой пашчасціла жыць, працаваць, выхоўваць сваіх дзяцей. Мы памятаем сваіх продкаў, якія не шкадавалі жыцця дзеля захавання незалежнасці нашай Радзімы, і разумеем, што зараз мы нясём адказнасць за лёс планеты Беларусь…

Шэмянкова

Наталля,

Магілёў.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Часопісу "Полымя" - 100 гадоў
літаратура

Часопісу "Полымя" - 100 гадоў

21 снежня 2022, 07:3124
Развітальнае падарожжа па роднай Дзятлаўшчыне
Грамадства

Развітальнае падарожжа па роднай Дзятлаўшчыне

12 студзеня 2021, 19:1418
Рэдактарам "Краязнаўчай газеты" прызначаны Максім Гальпяровіч
Выданні

Рэдактарам "Краязнаўчай газеты" прызначаны Максім Гальпяровіч

26 студзеня 2022, 08:5417
Урок інфармацыйнай культуры "Беражы кнігі з дзяцінства"
літаратура

Урок інфармацыйнай культуры "Беражы кнігі з дзяцінства"

31 ліпеня 2024, 05:5516
Далучайцеся да нас