Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
“Новы замак” прэзентавалі ў Наваградку

“Новы замак” прэзентавалі ў Наваградку

5 чэрвеня 2019, 23:45 Культура 48
“Новы замак” прэзентавалі ў Наваградку

У Наваградскай цэнтральнай раённай бібліятэцы адбылася прэзентацыя гадавіка сяброў Гарадзенскага аддзялення Саюза беларускіх пісьменнікаў “Новы замак”. З бібліятэкарамі і чытачамі сустрэліся пісьменнікі з Гародні Валянцін Дубатоўка і Янка Трацяк, са Слоніма Сяргей Чыгрын, з Наваградка Міхась Зізюк і з Дзятлава краязнавец і грамадска-культурны дзеяч Валер Петрыкевіч.

Сустрэчу распачаў кіраўнік Гарадзенскага аддзялення Саюза беларускіх пісьменнікаў Валянцін Дубатоўка, які “пагартаў” свежы нумар “Новага замка” і спыніўся на асобах, якія там надрукавалі свае творы.

Рэдактар выдання Янка Трацяк распавёў пра тое, як ён працаваў над выданнем, адзначыўшы, чым яно адрозніваецца ад ранейшых, адказаў на пытанні прысутных.

Сяргей Чыгрын чытаў свае гумарыстычныя вершы, Міхась Зізюк спяваў песні на словы беларускіх аўтараў, а Валер Петрыкевіч распавёў пра тое, як на Дзятлаўшчыне ўшаноўваюць пісьменнікаў-землякоў. Госці пакінулі для бібліятэкі шмат сваіх новых кніг, а бібліятэкары падаравалі пісьменнікам на памяць памятныя медалі з выяваю Адама Міцкевіча.

Барыс Баль,

Беларускае Радыё Рацыя, Наваградак.

Фота аўтара.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Тыдзень беларускай мовы на Лідскай зямлі
Мова

Тыдзень беларускай мовы на Лідскай зямлі

6 сакавіка 2024, 20:2515
Як па-беларуску „боярышник“? ВІДЭА
Мова

Як па-беларуску „боярышник“? ВІДЭА

13 верасня 2019, 16:2615
Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"
Навука

Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"

29 чэрвеня 2021, 22:4714
Крэва на скрыжалях часу
Гісторыя і краязнаўства

Крэва на скрыжалях часу

16 ліпеня 2026, 12:2614
Далучайцеся да нас