Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Навіны Германіі. У Менску паставілі памятны знак Нямецкай слабадзе

Навіны Германіі. У Менску паставілі памятны знак Нямецкай слабадзе

28 мая 2019, 09:17 Культура 11
Навіны Германіі. У Менску паставілі памятны знак Нямецкай слабадзе

У Лютэранскім скверы ў Менску адкрылі памятны знак Нямецкай слабадзе. На адкрыцці прысутнічаў амбасадар Германіі Петар Дэтмар.

Ідэя стварыць памятны знак належыць Вользе Штокман, заснавальніцы лютэранскай грамады “Выратаванне” і грамадкага аб’яднання нямецкай культуры “Масты” ў Менску.

Памятны знак створаны пры фінансавай падтрымцы лютэранскай царквы Германіі.

– Гэта памятны знак, прысвечаны гісторыі Менска. Ён усталяваны ў Лютэранскім скверы. У гэтым раёне калісьці была Ня-мецкая слабада. І са старых часоў тут жылі людзі нямецкай нацыянальнасці. Вуліцы мелі назвы – Нямецкая, Лютэранская і Малая Лютэранская. Тут жа былі нямецкія могілкі, закрытыя ў 1978 годзе. Там знаходзілі надмагільныя помнікі на нямецкай мове. Пра гэта сёння згадвалі жыхары навакольных дамоў, якія падыходзілі да памятнага знака, – сказала карэспандэнту Свабоды Вольга Штокман.

На пачатку 20 стагоддзя ў Менску жылі больш за 2 тысячы немцаў.

– І ў мяне з’явілася ідэя згадаць гэтую гісторыю Менска. Гэта быў талерантны горад, дзе жылі людзі розных нацыянальнасцяў, сярод якіх і немцы. Гістарычная памяць павінна жыць. Без мінулага няма будучыні. Гэта трэба для сённяшняга і будучага пакаленняў, – кажа Вольга Штокман.

Вольга Штокман плануе ўсталяваць інфармацыйныя стэнды каля памятнага знака. Падчас адкрыцця таксама выказвалася ідэя зрабіць тут лютэранскую каплічку.

Алесь Дашчынскі,

Радыё Свабода.

Фота Юргена Эбергардта.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця
Мова

Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця

9 кастрычніка 2025, 19:5432
Паэту Васілю Жуковічу – 85
літаратура

Паэту Васілю Жуковічу – 85

27 верасня 2024, 20:2617
Смак роднае мовы
Мова

Смак роднае мовы

23 студзеня 2019, 15:1116
100 гадоў з дня нараджэння мастака Леаніда Шчамялёва
Культура

100 гадоў з дня нараджэння мастака Леаніда Шчамялёва

17 лютага 2023, 15:4916
Далучайцеся да нас