Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Улады заблакавалі законапраект аб падтрымцы беларускай мовы

Улады заблакавалі законапраект аб падтрымцы беларускай мовы

21 мая 2019, 07:30 Мова 21
Улады заблакавалі законапраект аб падтрымцы беларускай мовы

На імя дэпутата Палаты прадстаўнікоў, старшыні Таварыства беларускай мовы Алены Анісім прыйшлі лісты з Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў і Міністэрства юстыцыі наконт ейнага законапраекту аб падтрымцы беларускай мовы.

Дырэктар Цэнтра Вадзім Іпатаў паведамляе, што праект закону “Аб дзяржаўнай падтрымцы беларускай мовы”, які прапаноўвае спадарыня Анісім, не ўключаецца ў план падрыхтоўкі законапраектаў для абмеркавання дэпутатамі Палаты прадстаўнікоў у 2020 годзе. Такое рашэнне спадар Іпатаў абгрунтаваў тым, што зацікаўленыя дзяржаўныя органы лічаць “пытанні ўжывання беларускай мовы ўрэгуляваныя дзейным заканадаўствам у адпаведнасці з Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь”.

Міністар юстыцыі Алег Сліжэўскі лічыць неабгрунтаванай падрыхтоўку такога законапраекту, паколькі “не назіраецца неабходнасці ў змене існага заканадаўства”. Чыноўнік таксама адзначыў, што ў законапраекце Анісім ёсць чатыры палажэнні, якія супярэчаць іншым дзейным заканадаўчым актам.

 

У каментары Свабодзе Алена Анісім заявіла, што ні яна асабіста, ні ТБМ працу над праектам закону “Аб дзяржаўнай падтрымцы беларускай мовы” не спыняюць.

– Па-першае, мы не маем яшчэ двух адказаў – з прэзідэнцкай Адміністрацыі і ўраду. У сваім адказе Вадзім Іпатаў не назваў канкрэтна, якія дзяржаўныя органы прыйшлі да высновы, што наш закон не патрэбны.

Па-другое, мы ўважліва прааналізуем заўвагі, якія выказаў спадар міністр.

Па-трэцяе, пасля гэтага збяром пасяджэнне рады ТБМ, якая звычайна праходзіць два разы на год, і будзем супольна вырашаць, што рабіць далей.

 

Алена Анісім лічыць, што найбольш важнае ў законапраекце – гэта захады дзеля таго, каб выраўняць становішча з беларускай мовай, якое склалася ў грамадстве, асабліва ў стасунках з дзяржаўнымі органамі; каб вярнуць ёй статус дзяржаўнай мовы і напоўніць яго адпаведным зместам. З поўным тэкстам дакумента можна будзе азнаёміцца на сайце ТБМ.

Радыё Свабода.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Крэва на скрыжалях часу
Гісторыя і краязнаўства

Крэва на скрыжалях часу

16 ліпеня 2026, 12:2615
Тыдзень беларускай мовы на Лідскай зямлі
Мова

Тыдзень беларускай мовы на Лідскай зямлі

6 сакавіка 2024, 20:2515
Як па-беларуску „боярышник“? ВІДЭА
Мова

Як па-беларуску „боярышник“? ВІДЭА

13 верасня 2019, 16:2615
Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"
Навука

Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"

29 чэрвеня 2021, 22:4714
Далучайцеся да нас