Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Навіны Германіі. У Германіі адзначылі 70-годдзе зняцця савецкай блакады Заходняга Берліна

Навіны Германіі. У Германіі адзначылі 70-годдзе зняцця савецкай блакады Заходняга Берліна

21 мая 2019, 07:52 У свеце 27
Навіны Германіі. У Германіі адзначылі  70-годдзе зняцця савецкай блакады Заходняга Берліна

У нядзелю, 12 траўня, жыхары Германіі святкавалі 70-годдзе зняцця савецкай блакады Заходняга Берліна, аднаго з першых крызісаў “халоднай вайны”. Канцэрты і дэманстрацыя архіўных кінаматэрыялаў праходзілі ў парку Тэмпельгоф на месцы былога аэрадрома.

Амаль год Савецкі Саюз спрабаваў узяць Заходні Берлін зморам, каб прымусіць заходніх саюзнікаў сысці з сектара. У чэрвені 1948 года былі перакрыты ўсе аўтамабільныя дарогі і чыгункі, што вялі ў заходнюю частку горада, была забаронена пастаўка вугалю, на якім працавалі электрастанцыі, і пастаўка медыкаментаў у шпіталі. Усе гэтыя месяцы забеспячэнне горада цалкам ажыццяўлялася з паветра.

Аўтарам праекту “Паветраны мост” быў генерал-лейтэнант амерыканскай транспартнай авіяцыі Уільям Танер. У Берлін з заходніх зон акупацыі вялі тры паветраныя калідоры: самалёты ўляталі ў Берлін праз паўднёвы і паўночны калідоры і выляталі праз сярэдні з перапынкам тры хвіліны. Так на працягу года ўдалося арганізаваць забеспячэнне з паветра ўсім неабходным двух з паловай мільёнаў чалавек. Урэшце Сталін вымушаны быў саступіць. У ноч на 12 траўня 1949 года блакада Заходняга Берліна была знята.

Паветраны мост працягваў дзейнічаць да верасня 1949 года, каб стварыць у горадзе неабходныя запасы. Галоўным палітычным вынікам берлінскай блакады стала аб’яднанне заходніх земляў і стварэнне Федэратыўнай Рэспублікі Германіі, а таксама наданне Заходняму Берліну аўтаномнага статусу. Акрамя таго, пад знакам берлінскай блакады і “паветранага моста” 4 красавіка 1949 года было прынята рашэнне аб стварэнні Арганізацыі Паўночна-атлантычнай дамовы (NATА).

Радыё Свабода.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
У роднай школе
літаратура

У роднай школе

17 мая 2026, 09:4617
«Менск — гэта эўрапейскі Нью-Ёрк». Дзяўчына з Босьніі расказала, чаму вывучыла беларускую мову.
Грамадства

«Менск — гэта эўрапейскі Нью-Ёрк». Дзяўчына з Босьніі расказала, чаму вывучыла беларускую мову.

10 снежня 2018, 08:5416
Дом, які ацалеў дзякуючы Багдановічу. Новае падарожжа Зьмітра Бартосіка — у расейскі Яраслаўль
Грамадства

Дом, які ацалеў дзякуючы Багдановічу. Новае падарожжа Зьмітра Бартосіка — у расейскі Яраслаўль

10 снежня 2018, 09:0315
Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!
Грамадства

Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!

2 мая 2021, 10:3414
Далучайцеся да нас