Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Юбілейнае «Басовішча» пачало прыём заявак на візы. Будуць Dzieciuki, Naviband і Вольскі

Юбілейнае «Басовішча» пачало прыём заявак на візы. Будуць Dzieciuki, Naviband і Вольскі

14 мая 2019, 13:34 Грамадства, Культура, Мова, Навіны 12
Юбілейнае «Басовішча» пачало прыём заявак на візы. Будуць Dzieciuki, Naviband і Вольскі

А яшчэ “Крама”, Re1ikt і Znich. Сёлета адбудзецца трыццаты фэстываль «музыкі маладой Беларусі» пад Беластокам. Заяўкі на візы ўжо прымаюць, піша svaboda.org.

Арганізатары музычнага фестывалю «Басовішча», што пройдзе 19–20 ліпеня ў польскім Гарадку (Gródek), паведамілі пра пачатак прыёму заявак на візы. Усім ахвочым прапануюць запоўніць анкету — маладзейшым за 25 гадоў абяцаюць бясплатны «шэнген», а для старэйшых магчымыя зніжкі на візы (умовы пазней агучыць кансулят).

На фэсце ўжо анансаваныя некалькі хэдлайнэраў: беларускія гурты «Крама», Dzieciuki, Naviband, Re1ikt, Volski і Znich, беластоцкі польскамоўны гурт Kreha.

Хто выступіць у конкурснай частцы, стане вядома 24 траўня: у мінскім Berlin Club пройдзе «Адборышча», на якім з васьмі «паўфіналістаў» вызначаць чатыры гурты. Летась пераможцам «Басовішча» стаў гурт SnopSnoŭ, пазалетась— Teleport.

Штогадовы фэст беларускай альтэрнатыўнай і рок-музыкі «Басовішча» рэгулярна праводзіцца Беларускім аб’яднаннем студэнтаў на некамэрцыйнай аснове недалёка ад Гарадку на Падляшшы, пачынаючы з 1990 году. У розны час пераможцамі «Басовішча» называліся Akute, :B:N:, IQ48, Mauzer, Naviband, Zet, Znich і іншыя.

крынiца

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Тыдзень беларускай мовы на Лідскай зямлі
Мова

Тыдзень беларускай мовы на Лідскай зямлі

6 сакавіка 2024, 20:2515
Як па-беларуску „боярышник“? ВІДЭА
Мова

Як па-беларуску „боярышник“? ВІДЭА

13 верасня 2019, 16:2615
Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"
Навука

Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"

29 чэрвеня 2021, 22:4714
Крэва на скрыжалях часу
Гісторыя і краязнаўства

Крэва на скрыжалях часу

16 ліпеня 2026, 12:2614
Далучайцеся да нас