• Навіны
  • Грамадства
  • Мова
  • ТБМ
  • Культура
  • Навука
  • Выданні
  • Спорт
  • У свеце
  • Відэаслова
Наша Слова штодзень
  • 23 студзеня 2021
  • Пра нас
  • Кантакты
  • Рэкламадаўцу
Наша Слова штодзень
  • Навіны
  • Грамадства
  • Мова
  • ТБМ
  • Культура
  • Навука
  • Выданні
  • Спорт
  • У свеце
  • Відэаслова
Share
You are reading
Пакінуў песні, оперы, кантаты. Да 200-годдзя Станіслава Манюшкі

Пакінуў песні, оперы, кантаты. Да 200-годдзя Станіслава Манюшкі

14 мая 2019, 09:58 Культура 3
Пакінуў песні, оперы, кантаты. Да 200-годдзя Станіслава Манюшкі

У Менску працягваецца шэраг культурных падзей, звязаных з 200-годдзем з дня нараджэння кампазітара Станіслава Манюшкі. Яго юбілей уключаны ў Спіс памятных дат ЮНЕСКА на 2019 год.

У рамках Міжнароднага музычнага фестывалю 11 красавіка ў Белдзяржфілармоніі адбыўся канцэрт з твораў слыннага беларускага і польскага кампазітара. Святочныя мерапрыемствы праходзяць у гарадах, звязаных з яго жыццём і творчасцю: у Варшаве, Вільні, Бярліне, Санкт-Пецярбургу.

24 красавіка ў Менску адбылася презентацыя новага віртуальнага праекту “Станіслаў Манюшка. Музычны рамантык з Міншчыны”, створанага ў межах рэспубліканскага плана мерапрыемстваў па святкаванні 200-годдзя з дня нараджэння кампазітара.

Створаны Нацыянальнай бібліятэкай рэсурс будзе агульнадаступным і бясплатным, прыдатным для выкарыстання ў музеях, школах, мастацкіх вучэльнях, ВНУ, установах адукацыі, навукі і культуры, а таксама для асабістага ўжытку.  Карыстальнікі змогуць азнаёміцца з адлічбаванымі рукапісамі і выданнямі нотных дакументаў другой паловы XIX – пачатку XX стагоддзя, аўдыязапісамі фрагментаў з твораў кампазітара.

На прэзентацыі рэсурсу прагучала музыка Станіслава Манюшкі. Канцэртны паланэз перадае віртуозны ўзлёт гукаў скрыпкі, урачысты, хвалюючы тэпм танцаў у парах.

Станіслаў Манюшка – вядомы кампазітар, дырыжор, педагог, стваральнік нацыянальнай класічнай оперы, класік беларускай і польскай вакальнай лірыкі, які пісаў песні, аперэты, балеты, оперы.  Ён нарадзіўся  5 траўня 1819 года ў фальварку Убель, які цяпер належыць да Чэрвеньскага раёна Менскай вобласці. Першыя ўрокі музыкі ён атрымаў ад маці, якая была піяністкай. Пазней ён навучаўся ў Менскай музычнай школе Дамініка Стэфановіча, дырыжора Менскага сімфанічнага аркестра. Затым – у Бярлінскай пеўчай акадэміі. 18 гадоў (з 1840 да 1858) Станіслаў Манюшка працаваў арганістам і дырыжорам  у Вільні, а з 1858 года і да канца жыцця – дырыжорам опернага тэатра ў Варшаве, з 1864  года быў прафесарам Музычнага інстытута.

У Варшаве сёлета ў чарговы раз аб’яўлены Міжнародны конкурс імя С. Манюшкі. Нацыянальны оперны тэатр, галоўным дырыжорам якога да апошніх дзён быў Станіслаў Манюшка, трымае ў залатым фондзе оперу “Страшны двор”. Кветкі ля помніка кампазітару перад кляштарам святой Кацярыны не паспяваюць завянуць.

У Бярліне дагэтуль захоўваюцца гістарычныя падрабязнасці з жыцця хударлявага студэнта былой акадэміі Карла Фрыдэрыка Рунхенгагена. Дынамічнае гарадское жыццё давала юнаку магчымасць быць далучаным да тагачаснай музычнай культуры Еўропы.

Маладзенькі С. Манюшка, набыўшы веды па кампа-зіцыі, аркестроўцы, гармоніі і інструментоўцы, напісаўшы месу і два смычковыя квартэты, здолеў займець падарунак ад горада: трымаць у руках першы надрукаваны музы-чны опус – “Тры песні” на вершы Адама Міцкевіча. Міцкевіч быў любімым паэтам кампазітара. У Санкт-Пецярбургу Манюшка пазнаёміўся з М. Глінкам, А. Даргамыжскім (яму прысвечана ўверцюра “Казка”), А. Сяровым.

Вільня захоўвае памяць старога аргана касцёла святых Янаў. “Малады арганіст С. Манюшка сваім магутным граннем мог, здавалася, пашыраць сцены касцёла, – напісала Ларыса Сімаковіч. – Узнесеныя маленні завісалі і доўжыліся ў сонечных промнях, якія працялі, нібы струны, касцельную прастору ад стромаў да чорных халодных плітаў. Разам з каскаднымі арпеджыа аргана яны ўтваралі фантастычныя паралелі светлавога і гукавога ззяння”.

Менску Станіслаў Манюшка пакінуў больш, чым каму. Сваё музычнае юнацтва. Вулкі, па якіх хадзіў да настаўніка Дамініка Стэфановіча – Валоцкую і Дамініканскую…

Пражыўшы ў Менску 30 гадоў, Манюшка пакінуў гораду вадэвілі, камічныя оперы і музычныя камедыі. Пакінуў разважанні-назіранні, што нараджаліся пад старымі ліпамі і пераменлівым небам губернскага горада. Тут ён стварыў першую нацыянальную оперу “Сялянка” (“Ідылія”), прэм’ера  якой адбылася ў 1852 годзе ў Менскім гарадскім тэатры.

Упершыню з беларускай тэатральнай сцэны загучалі нацыянальныя мелодыі, прымаўкі і прыказкі. Гэта была не проста творчая смеласць драматурга і кампазітара, які адважыўся ва ўмовах знявагі да ўсяго беларускага адкрыта заявіць пра свае сімпатыі, а глыбока прадуманая і свядомая акцыя, што адлюстроўвала творчыя, грамадзянскія і ідэйныя пазіцыі аўтараў. Трэба было мець немалую мужнасць, каб у часы Мікалая I так гаварыць пра прыгонніцтва, як у “Ідыліі” В. Дуніна- Марцінкевіча і С. Манюшкі. Музычны крытык Ю. Сікорскі неаднойчы дакараў С. Манюшку за сацыяльна завостраныя сюжэты, якія надавалі яго музыцы “непажаданы характар”. У 2016 годзе ў Менску быў адкрыты помнік С. Манюшку і В. Дуніну- Марцінкевічу.

16 траўня ў 19.00 ад-будзецца святочны юбілейны канцэрт у Дзяржаўным вялікім тэатры оперы і балета ў Менску, прысвечаны юбілею славутага кампазітара.

Падрыхтавала

Э. Дзвінская.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Свята Дня Незалежнасці
Грамадства

Свята Дня Незалежнасці

18 жніўня 2019, 21:5219
Кніга пра Ваўкавыск выйшла з друку ў Польшчы
Выданні

Кніга пра Ваўкавыск выйшла з друку ў Польшчы

12 студзеня 2021, 19:0319
У Гародні з'явіўся помнік апекуну горада святому Губерту
Культура

У Гародні з'явіўся помнік апекуну горада святому Губерту

29 верасня 2020, 18:3517
Міжнародны дзень роднай мовы ў Гарадзенскай абласной арганізацыі  ТБМ
Мова

Міжнародны дзень роднай мовы ў Гарадзенскай абласной арганізацыі ТБМ

11 сакавіка 2020, 22:1216
Далучайцеся да нас