• Навіны
  • Грамадства
  • Мова
  • ТБМ
  • Культура
  • Навука
  • Выданні
  • Спорт
  • У свеце
  • Відэаслова
Наша Слова штодзень
  • 15 студзеня 2021
  • Пра нас
  • Кантакты
  • Рэкламадаўцу
Наша Слова штодзень
  • Навіны
  • Грамадства
  • Мова
  • ТБМ
  • Культура
  • Навука
  • Выданні
  • Спорт
  • У свеце
  • Відэаслова
Share
You are reading
Да 75-годдзя ўтварэння Гарадзенскай вобласці. Летапіс Гарадзеншчыны працягваецца

Да 75-годдзя ўтварэння Гарадзенскай вобласці. Летапіс Гарадзеншчыны працягваецца

14 мая 2019, 09:48 Культура 8
Да 75-годдзя ўтварэння Гарадзенскай вобласці. Летапіс Гарадзеншчыны працягваецца

Днямі ў Лідскай раённай бібліятэцы імя Янкі Купалы адбылася навукова-практычная канферэнцыя “VII лідскія чытанні. Гарадзеншчына: летапіс працягваецца”, прымеркаваная да 75-годдзя ўтварэння Гарадзенскай вобласці. На канферэнцыю былі запрошаны работнікі бібліятэк, навуковыя супрацоўнікі Лідскага гістарычна-мастацкага музея, краязнаўцы, настаўнікі і вучні школ Лідчыны. Дарэчы, большасць дакладчыкаў сёлетніх лідскіх чытанняў складалі менавіта вучні школ.

Адкрыла мерапрыемства галоўны спецыяліст аддзела культуры райвыканкама Наталля Вайцюкевіч, якая ў сваім выступленні адзначыла, што ў апошні час цікавасць да краязнаўчай інфармацыі, вывучэння рэгіёнаў і асобных мясцовасцей значна ўзрасла. Дзякуючы краязнаўству мы знаходзім магчымасць праявіць сваю любоў да малой радзімы. Вяла канферэнцыю загадчык аддзела абслугоўвання і інфармацыі раённай бібліятэкі Святлана Касіцына.

Агульныя звесткі аб Гарадзенскай вобласці, якая ў верасні бягучага года адзначыць свой 75-гадовы юбілей, паведаміў прысутным старшы навуковы супрацоўнік Лідскага гістарычна-мастацкага музея Мікалай Іода. Дакладчык падкрэсліў, што на тэрыторыі вобласці налічваецца больш за паўтары тысячы помнікаў гісторыі і культуры, а гэта вельмі значная лічба. На Гарадзеншчыне маецца шмат культавых будынкаў і нацыянальных аб’яднанняў.

З турысцка-экскурсійным маршрутам “Славутасці Лідскага краю” азнаёміла прысутных вучаніца сярэдняй школы № 11 Ксенія Краснадубская. У спіс маршруту ўвайшлі дзесяць населеных пунктаў Лідскага раёна (вёскі і аграгарадкі), гісторыя якіх налічвае не адну сотню гадоў, дзе захаваліся помнікі гістарычна-культурнай спадчыны.

З дакладам па тэме “Брэндынг асабліва ахоўваных прыродных тэрыторый Гарадзенскай вобласці” выступіла вучаніца Ёдкаўскай сярэдняй школы Ксенія Сідаровіч. Прысутныя даведаліся аб тым, што такое брэндынг, як ён садзейнічае развіццю экатурызму, фарміраванню пастаяннай плыні турыстаў у той ці іншы заказнік.

Вучаніца сярэдняй школы № 1 горада Ліды Ульяна Жоль расказала аб лідскай падпольшчыцы Матроне Наказных, чыё імя носяць адна з вуліц горада і піянерская дружына згаданай школы. Вучаніца Ваверскага ВПК дзіцячы сад – сярэдняя школа Валерыя Бартось у сваім выступленні закранула малавядомыя гістарычныя факты, якія датычацца вызвалення Ваверкі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у ліпені 1944 года. Аб станаўленні і развіцці чыгуначнай станцыі Ліда распавяла вучаніца сярэдняй школы № 8 Анжаліка Богуш.

На заканчэнне з дакладам па тэме “З гісторыі публічных бібліятэк Лідчыны” выступіла галоўны бібліёграф раённай бібліятэкі Галіна Курбыка. Галіна Раманаўна адзначыла, што ў ліпені бягучага года споўніцца дзесяць год з таго моманту, як раённая бібліятэка перамясцілася ў прасторны трох-павярховы будынак былой трыкатажнай фабрыкі па вуліцы Ленінскай, у якім яна знаходзіцца і цяпер. Тое “перасяленне” стала залатой падзеяй у гісторыі бібліятэкі, адкрыла для яе новыя магчымасці.

У дзень правядзення VII лідскіх чытанняў у канферэнц-зале бібліятэкі дзейнічала кніжная мінівыстава, прысвечаная 75-годдзю ўтварэння Гарадзенскай вобласці.

Матэрыялы дакладаў, якія прагучалі ў ходзе чытанняў, у перспектыве складуць кнігу, з якой зможа азнаёміцца любы наведвальнік у чытальнай зале раённай бібліятэкі.

Наш кар.

Здымкі Лідскай раён. бібліятэкі.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Чытаем разам Леаніда Дайнеку
Культура

Чытаем разам Леаніда Дайнеку

11 лютага 2020, 23:5821
Свята Дня Незалежнасці
Грамадства

Свята Дня Незалежнасці

18 жніўня 2019, 21:5221
Прыйшоў час беларускай сімволікі, прыйдзе час і беларускай мовы
Грамадства

Прыйшоў час беларускай сімволікі, прыйдзе час і беларускай мовы

10 лістапада 2020, 20:4920
З калядамі!
Культура

З калядамі!

7 студзеня 2019, 10:0619
Далучайцеся да нас