Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Культурнай сталіцай Беларусі ў 2020 годзе стане Ліда

Культурнай сталіцай Беларусі ў 2020 годзе стане Ліда

8 мая 2019, 08:57 Культура 30
Культурнай сталіцай Беларусі ў 2020 годзе стане Ліда

Рэспубліканская акцыя “Культурная сталіца года” праводзіцца Міністэрствам культуры і іншымі структурамі з 2010 года. У кожным з гарадоў, якія былі абвешчаны культурнай сталіцай, рэалізуюцца інавацыйныя праекты па прэзентацыі культурнай самабытнасці гэтых гарадоў, развіцці і папулярызацыі традыцый і дасягненняў нацыянальнай культуры, актывізацыі творчай ініцыятывы, павышэнні турыстычнай прывабнасці рэгіёнаў. Галоўная мэта – пазнаёміць жыхароў краіны з лепшымі дасягненнямі нацыянальнай культуры, прыцягнуць айчынных і замежных турыстаў у рэгіёны. Першым статус культурнай сталіцы Беларусі ў 2010 годзе атрымаў горад Полацк. У 2011 годзе эстафету прыняў Гомель, затым Нясвіж (2012), Магілёў (2013), Гародня (2014), Берасце (2015). У 2016 годзе тытул “Культурнай сталіцы Беларусі” насіў Маладэчна, у 2017 годзе – Бабруйск, у 2018 – Наваполацк. Носьбітам ганаровага статусу 2019 года з’яўляецца Пінск. Калегіяй Міністэрства культуры 25 красавіка 2019 года прынята рашэнне аб наданні статусу “Культурная сталіца года” ў 2020 годзе гораду Лідзе Гарадзенскай вобласці. Ліда – культурны і прамысловы цэнтр Беларусі, другі па велічыні горад у Гарадзенскай вобласці. Візітнай карткай горада з’яўляецца Лідскі замак, помнік абарончага дойлідства XIV стагоддзя.  

Сферу культуры горада прадстаўляюць 7 дзяржаўных устаноў, дзейнічае 36 непрафесійных (аматарскіх) калектываў мастацкай творчасці з найменнямі “народны”, “узорны”, два маюць ганаровае званне “Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь”. Штогод у горадзе праводзіцца звыш за 3 000 творчых мерапрыемстваў. Сярод раённых і гарадскіх святаў, фестываляў і конкурсаў добравядомымі сталі “Калядны фэст у Лідскім замку”, фестываль сярэднявечнай культуры “Меч Лідскага замка”, рэспубліканскі фестываль-конкурс дзіцячага мастацтва “ЛьВёнок”, фестываль песеннага фальклору імя Земавіта Фядэцкага, конкурс літаратуры для дзяцей імя Веры Навіцкай “Дарослыя – дзецям”, пленэры і конкурсы юных мастакоў “Старадаўніх муроў адраджэнне”,  адкрыты рэгіянальны фестываль-конкурс дзіцячай вакальна-эстраднай творчасці “Зорны дождж”, абрадавае свята “Каля замка на Купалле”, найбуйнейшы піўны фестываль краіны “Lidbeer”.

Установамі культуры горада надаецца вялікая ўвага заха-ванню і папулярызацыі традыцыйнай культуры ў рамках праекта па адраджэнні беларускіх абрадаў і свят: “Гукі Бацькаўшчыны”, праект “Кола часу” з дэманстрацыяй анімацыйных праграм (“Калядная зорка”, “Гуканне вясны”, “Спеў вясны”, “Нашых святаў карагод”, “Жніўны вянок”, “Піліпаўскія вечары”). У 2017 годзе стартаваў раённы культурна-асветніцкі праект “Беларусь – мая мова і песня” па папулярызацыі беларускай мовы і беларускай культуры, два гады працуе культурна-турыстычны праект “Замкавы гасцінец”. У 2018 годзе элемент нематэрыяльнай культурнай спадчыны “Традыцыйнае белаўзорыстае ткацтва Панямоння” ўключаны ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. На працягу года ў рамках акцыі ў Лідзе будуць рэалізаваны шматлікія праекты, сярод якіх музейна-асветніцкі праект “Замак Гедыміна – сведка мінуўшчыны”, маладзёжны фестываль андэграўнднага мастацтва “Нетыповы PARADIS” і інш.

grodnonews.by.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
20 незвычайных фактаў пра Ніла Гілевіча
Грамадства

20 незвычайных фактаў пра Ніла Гілевіча

1 кастрычніка 2018, 14:4915
Час прывёў на Парнас
літаратура

Час прывёў на Парнас

21 лютага 2025, 09:0415
Тастамент Генадзя Бураўкіна
Культура

Тастамент Генадзя Бураўкіна

7 верасня 2021, 10:5114
Станіслаў Суднік.  ЯЦВЯЖСКІЯ  ЗАМАЛЁЎКІ
Гісторыя і краязнаўства

Станіслаў Суднік. ЯЦВЯЖСКІЯ ЗАМАЛЁЎКІ

11 кастрычніка 2026, 16:3814
Далучайцеся да нас