Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
“Бібліяноч – 2019” у бібліятэках Карэліччыны

“Бібліяноч – 2019” у бібліятэках Карэліччыны

8 мая 2019, 09:43 Культура 29
“Бібліяноч – 2019” у бібліятэках Карэліччыны

Упершыню у гэтым годзе бібліятэкі ДУК “Карэліцкая раённая бібліятэка” далучыліся да акцыі “Бібліяноч – 2019” і  правялі для сваіх чытачоў шэраг цікавых і змястоўных мерапрыемстваў. Менавіта хочацца адзначыць, што ўсе мерапрыемствы пачаліся ў 17.00 гадзін.

У Карэліцкай раённай бібліятэцы чытачоў чакаў адпачынак  на “Прывале каля вогнішча”,  песні пад караоке ваенных гадоў, “Сцяна памяці” з фотаздымкамі помнікаў і абяліскаў Карэліцкага раёна, а таксама салдацкая каша.

У дзіцячай бібліятэцы вучні мясцовых школ змаглі паўдзельнічаць у акцыі “Чытаем кнігі аб вайне”,  пазнаёміцца з ваенна-палявой поштай і напісаць пісьмо-пажаданне ветэранам Вялікай Айчынная вайны. Але самым галоўным ўражаннем для дзяцей стала салдацкая каша, якую кожны змог пакаштаваць.

Мірская гарпасялковая бібліятэка арганізавала  літаратурна-музычную гасцёўню “У тым краі, дзе жывеш”. Прысутныя на мерапрыемстве даведаліся пра гісторыю родных мясцін, культурныя традыцыі свайго краю, вядомых землякоў-продкаў і суайчыннікаў, якія шмат зрабілі дзеля Бацькаўшчыны, дабра і хараства на Зямлі.

У Райцаўскай сельскай бібліятэцы ўвесь вечар гаворка вялася пра звычаі і абрады нашага народа – Вербніцу і Вялікдзень.

Хочацца дадаць, што ўсе мерапрыемствы прысвячаліся самым галоўным святам гэтага года: 75 – год-дзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 75-годдзю ўтварэння Гарадзенскай вобласці.

Цікава і змястоўна правесці зорны вясенні вечар побач з літаратурнымі героямі, музыкай і мастацтвам змаглі ўсе ахвочыя.

Наталля   Казарэз,

метадыст ДУК

“Карэліцкая раённая бібліятэка”.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Дажынкі ў Бераставіцы
Грамадства

Дажынкі ў Бераставіцы

11 кастрычніка 2022, 16:2015
У роднай школе
літаратура

У роднай школе

17 мая 2026, 09:4614
На Паўночных могілках у Менску адкрылі помнік акадэміку Радзіму Гарэцкаму
Грамадства

На Паўночных могілках у Менску адкрылі помнік акадэміку Радзіму Гарэцкаму

18 ліпеня 2026, 21:4714
Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!
Грамадства

Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!

2 мая 2021, 10:3414
Далучайцеся да нас