• Навіны
  • Грамадства
  • Мова
  • ТБМ
  • Культура
  • Навука
  • Выданні
  • Спорт
  • У свеце
  • Відэаслова
Наша Слова штодзень
  • 20 красавіка 2021
  • Пра нас
  • Кантакты
  • Рэкламадаўцу
Наша Слова штодзень
  • Навіны
  • Грамадства
  • Мова
  • ТБМ
  • Культура
  • Навука
  • Выданні
  • Спорт
  • У свеце
  • Відэаслова
Share
You are reading
За беларускую Гародню

За беларускую Гародню

30 красавіка 2019, 07:14 Мова, ТБМ 2
За беларускую Гародню
  1. Паважаныя сябры, ініцыятыўная група бацькоў (Хільмановіч і іншыя) праявіла выдатную актыўнасць і зрабіла добрую справу для нашага горада. Атрымалі дазвол на адкрыццё новай (5-й па ліку ў Гародні) беларускай групы ў дзіцячым садку № 83 (вул. Ліможа, 8) Ленінскага раёна.

Загадчыца садка Пышынская Алена Францаўна, тэл. 68-54-07. 

Сфармаваную рознаўзроставую (3-4 гады) беларускую групу загадчыцы садка трэба прадставіць да 1 чэрвеня ў аддзел адукацыі,  фармаванне групы можа быць да 30 жніўня. Але ўжо на 2 красавіка 2019 года з дапамогай сяброў ТБМ (адказная Карповіч Наталля) група фактычна сфармавана – больш за 15 чалавек. Усіх жадаючых задаволіць пакуль няма магчымасці ў садка, асабліва, калі ўзрост дзіцяці  больш за 4 гады. З 2019 года ў Ленінскім раёне Гародні для бацькоў з’явілася магчымасць выбару з 2 садкоў (№ 45 і № 83), дзе ёсць беларускія групы.

 Падтрымайма маральна і матэрыяльна новую групу на Дзевятоўцы!

 

  1. Паважаныя сябры, пачынаюцца бацькоўскія сходы для будучых першакласнікаў у школах і выпускныя бацькоўскія сходы ў групах дзіцячых садкоў. Штогод патрэбна Ваша дапамога ў справе  папулярызацыі беларускага навучання перад бацькамі (выступ да 10 хвілін). Выступы дазволены.

У найлепшыя часы (3-4 гады назад) да нас далучалася да 15 чалавек і мы былі ў 75% школ горада. Бацькі і настаўнікі  засталіся ўдзячны пасля  выступаў  на сходах Святлане Марозавай, Аляксандру Астроўскаму, Святлане Маразевіч, Аляксею Пяткевічу, Івану Будніку, Вітаўту Парфёненку, Ігару Кузьмінічу, Наталлі Карповіч, Валянціну Лучко, Алесю Крою, Уладзіміру Хільмановічу, Янку Курчэўскаму, Святлане Тарасавай, Аляксандру Краўцэвічу, Але Петрушкевіч, Вікторыі Янчарскай, Эміліі Комар і іншым.

На жаль, некаторыя стаміліся, нехта не бачыць хуткіх станоўчых вынікаў, у іншых дзеці ўжо дарослыя, але справу жывой папулярызацыі мовы працягваць неабходна. У гэтым большасць радных цвёрда пераканана. Пасля шматгадовай жывой папулярызацыі мовы і навучання бацькі і настаўнікі пачалі нашмат з большай павагай ставіцца да першай дзяржаўнай мовы ў параўнанні з першымі паслярэферэндумнымі гадамі.

Таму чакаем Вашай шчырай дапамогі. Каму патрэбны   матэрыялы для выступу – пішыце нам.

Усе радныя ТБМ і папулярызатары мовы мінулых гадоў могуць абраць школы і гімназіі для выступу ў сваіх раёнах пражывання, працы.

Ці сфармуем у гэтым годзе паўнавартасныя беларускія групы ў садках і беларускія класы ў СШ 32 і СШ 34, залежыць ад жадання бацькоў і нашай жывой папулярызатарскай працы.

 120 гарадзенскіх сем’яў  на 2019 год ужо абралі для сваіх дзяцей беларускую мову.  І гэта не толькі беларусы!

 Пішыце.

 З павагай,

радныя ТБМ, каардынатары па горадзе

Алесь Крой (школы, Вэлкам-943-58-09),

Наталля Карповіч (садкі, МТС-265-86-80),

эл.пошта: tbm.garodnia@tut.by.

На здымку: дзеткі садка №83.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
FaceApp састарыла 150 мільёнаў твараў па ўсім свеце. Чым гэта небяспечна?
Грамадства

FaceApp састарыла 150 мільёнаў твараў па ўсім свеце. Чым гэта небяспечна?

18 ліпеня 2019, 22:0522
Бітва на Ворскле: як Літва хацела Русь аб’яднаць
Грамадства

Бітва на Ворскле: як Літва хацела Русь аб’яднаць

14 жніўня 2019, 15:1420
Дзеля здароўя цялеснага і духоўнага нашага народа
Грамадства

Дзеля здароўя цялеснага і духоўнага нашага народа

23 верасня 2020, 07:5719
Перспектывы і магчымасці для перакладчыкаў!
Грамадства

Перспектывы і магчымасці для перакладчыкаў!

19 сакавіка 2021, 15:5519
Далучайцеся да нас