Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
УДЗЯЧНАСЦЬ

УДЗЯЧНАСЦЬ

29 красавіка 2019, 19:56 Выданні 63
УДЗЯЧНАСЦЬ

Вячаслаў Васільевіч Якімаў, “Заслужаны юрыст Беларусі”,  былы старшыня Верхнядзвінскага суда, зрабіў мне чарговы падарунак – кнігу “Азярышча” з дарчым надпісам, якую адкрывае прадмова “Удзячнасць”, і яна – пра родную Мову і Гісторыю.

 “Бог даў долю пражыць дзяцінства, юнацтва і  пачатак сталасці ў гэтым непаўторным краі, які зараз прыходзіць ў заняпад.

   Абавязак удзячнасці да роднай зямлі – як мага болей даведацца  пра яе гісторыю, каб сказаць землякам: “Не! Мы не бязродныя, мы маем такую мі-нуўшчыну, якой трэба толькі ганарыцца”.

Узнікла пытанне: якой мовай карыстацца?

Нечакана гэта пытанне вырашыў мой дзесяцігадовы ўнук. На пытанне настаўніка: “Чаму трэба ведаць родную мову?”, -адказаў: “Адмова ад яе -ганебная непавага да сваіх продкаў”.

Ганаруся такім адказам.

Сапраўды, аб роднай гісторыі трэба апавядаць на роднай мове. Той самай, што “вызваліцелі”, або “старэйшы брат” забаранілі каля двух стагоддзяў таму, як і наша імя, нашу шматвекавую мінуўшчыну, веру, назву нашай дзяржавы. Менавіта такая забарона абумоўлена тым, што краіна з назвай Вялікае Княства Літоўскае на працягу некалькіх стагоддзяў з’яўлялася адной з мацнейшых і перадавых у Еўропе, а яе Канстытуцыя  і законы доўгі час  былі ўзорам для еўрапейскага заканадаўства.

Адраджэнне Гісторыі і Мовы – ганаровая справа кожнага, бо, як лічыцца са старажытных часоў, на годнасці і павазе да мінулага, да нашых вялікіх продкаў засноўваецца будучыня народа.”

У анатацыі да кнігі ён напісаў, што  гэта – “Гістарычны нарыс, прысвечаны прыгожаму куточку на мяжы Беларусі і Расіі -малой радзіме аўтара. На старонках кнігі ў навукова-папулярнай форме апісана багатая  на падзеі драматычная гісторыя краю з далёкай мінуўшыны да нашага часу”.

Першая кніга называлася “Успаміны аб вайне, пасля якой я нарадзіўся” і прэзентацыя якой на пачатку года  прайшла ў Цэнтры для дзяцей і моладзі.

Валянціна Болбат,

Верхнядзвінск, ТБМ.

 

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

18 красавіка 2025, 15:0033
З Ражством праваслаўных вернікаў!
Грамадства

З Ражством праваслаўных вернікаў!

7 студзеня 2020, 18:2229
Зміцер Захарэвіч. ЗІМОВАЯ  ГРАФІКА
літаратура

Зміцер Захарэвіч. ЗІМОВАЯ ГРАФІКА

29 студзеня 2026, 22:5027
Прайшлі лекцыі "Гістарычнай школы" з Алегам Трусавым
Навіны

Прайшлі лекцыі "Гістарычнай школы" з Алегам Трусавым

20 верасня 2018, 09:0925
Далучайцеся да нас