Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Навіны Германіі. Залаты вопыт для залатога ўзросту

Навіны Германіі. Залаты вопыт для залатога ўзросту

29 красавіка 2019, 20:09 Грамадства 11
Навіны Германіі.  Залаты вопыт для залатога ўзросту

Міжнароднае асветнае грамадскае аб’яднанне “АКТ”, на працягу 2017-2019 гг., пры падтрымцы нямецкага фонду “Памяць, адказнасць і будучае” рэалізоўвала праект “Залаты вопыт для залатого ўзросту”,  скіраваны  на падтрымку людзей пажылога ўзросту, а таксама тых  асобаў, што пацярпелі ад нацыянал-сацыялісцкіх рэпрэсій. Напрыканцы мінулага тыдня прайшла выніковая канферэнцыя, якая сабрала больш за 50 чалавек, і не толькі  удзельнікаў праекту, а і грамадскіх актывістаў  і ініцыятываў з розных арганізацый Беларусі, і я мела магчымасць пачуць пра цікавы вопыт працы з людзьмі, якія  вядуць актыўны лад жыцця. Удзельнікі праекту  з розных рэгіёнаў Беларусі распавялі пра вынікі праекту, дасягненні і поспехі, расказалі пра тое, як арганізуюць адпачынак і навучанне людзей “залатога ўзросту”, аказваюць сацыяльныя паслугі тым групам, якія маюць у гэтым патрэбу, падтрымліваць дыялог пакаленняў.

Да выніковай канферэнцыі МАГА “Акт” падрыхтавала зборнік паспяховых практык з людзьмі пажылога ўзросту, які прэзентавала на канферэнцыі. Гэта – клуб “Возраст в действии”, курс па іміджы і стылі  для жанчын “60+,” праца ініцыятыўнай групы пажылых людзей “Дом без одиночества”, студыя дакументальнага кіно, “Зялёная тэрапія”, “Тёплый дом”, “Компаньонство”, “Творчество – это жизнь” для людей з дэменцыяй і абмежаванай мабільнасцю  і  інш. А для мяне гэта стала яшчэ раз важкім пацверджаннем таго, які патэнцыял маецца ў катэгорыі “пажылыя людзі”, да якой мы, чаго граху таіць, ставімся некалькі скептычна. Хаця і наш асабісты досвед працы з пажылымі людзьмі  сведчыць пра тое, што, нягледзячы на ўзрост,  і будучы ўцягнутымі ў грамадскія справы, яны паляпшаюць свае сацыяльнае самаадчуванне  і якасць жыцця, а арганізуючы розныя мерапрыемствы – падтрымліваюць адзін аднаго ў цяжкіх сітуацыях, абменьваюцца інфармацыяй і карыснымі парадамі, не губляюць цікавасці да жыцця.

У другой частцы канферэнцыі трэнеры У. Корж, М. Лаўдо, М. Падбярозкін правялі тры майстар-класы па такіх накірунках дзейнасці грамадскіх арганізацый і ініцыятываў, як “патрэбы”, “валанцёрства” і “фінансы”, на якіх  больш падрабязна пазнаёміліся з формамі і метадамі працы з пажылымі людзьмі, якія даюць магчымасць зрабіць паслугі для прадстаўнікоў  старэйшага пакалення больш эфектыўнымі і разнастайнымі, дапамогуць распачаць ці развіць працу з гэтай мэтавай групай.

Больш за 20 арганізацый-удзельніц праекту падчас трэнінгаў і абменных візітаў вывучалі лепшыя практыкі падтрымкі і актывізацыі людзей пажылога ўзросту, змаглі падвысіць эфектыўнасць сваіх паслуг і  ўкаранення ў дзейнасць сваіх арганізацый і ініцыятываў новых форм і метадаў працы з гэтай сацыяльнай групай.

А я, як заўсёды, калі ёсць магчымасць быць удзельніцай такіх сустрэч, задаюся пытаннем: чаму ў нашым раёне, горадзе, багатым на  людзей  пажылога ўзросту з рознымі інтарэсамі, здольнасцямі і магчымасцю нешта зрабіць не толькі для сябе, але і для іншых людзей, няма ніякай цікавасці з боку тых структур, якія па абавязку службы павінны  больш цесна і плённа працаваць з гэтай групай? Я не бяру ў разлік афіцыйныя запланаваныя мерапрыемствы  “з нагоды…”, калі патрэбна паставіць “галачку”.

На канферэнцыі прысутнічалі прадстаўніцы нямецкага фонду “”Памяць, адказнасць і будучае”.

Валянціна Болбат,

ТБМ, Верхнядзвінск.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Памёр драматург Аляксей Дудараў
Культура

Памёр драматург Аляксей Дудараў

15 сакавіка 2023, 18:2618
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

18 красавіка 2025, 15:0017
ХХІV Нацыянальны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне
Культура

ХХІV Нацыянальны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне

19 чэрвеня 2025, 23:4516
Арцыбіскуп Станеўскі прызначыў новага пробашча ў Менску
Грамадства

Арцыбіскуп Станеўскі прызначыў новага пробашча ў Менску

31 ліпеня 2024, 06:1916
Далучайцеся да нас