Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Міжрэгіянальны фестываль у Карэлічах

Міжрэгіянальны фестываль у Карэлічах

24 красавіка 2019, 23:31 Культура 25
Міжрэгіянальны фестываль у Карэлічах

Як хутка бяжыць час. Вось і здейснілася тое, што мы планавалі з пачатку года, аб чым марылі, да чаго рыхтаваліся на працягу месяца і вельмі хваляваліся.

13 красавіка  ў ДУК “Карэліцкая раённая бібліятэка” адбыўся  першы міжрэгіянальны фестываль  “PROдвижение книги. Библиотечные ступени”.  На фестываль з’ехаліся (загадзя запрошаныя) бібліятэкі Гарадзеншчыны: Дзятлаўская, Воранаўская, Ваўкавыская, Наваградская раённыя бібліятэкі, а таксама нашы суседзі Стаўбцоўская і Баранавіцкая раённая бібліятэкі.  Кніга і толькі кніга была галоўнай гераіняй свята. Цікавыя матэрыяла, якія прадстаўлены на выставах, з густам аформлены, амаль усе падрыхтаваны да самага галоўнага свята краіны 75- годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў дасканала адказвалі на пытанні  журы і гледачоў (Стаўбцоўская, Карэліцкая, Воранаўская бібліятэкі). Былі выставы, якія прадслаўлялі сваю малую Радзіму і менавіта Гарадзенскую вобласць, 75 – годдзе якой адзначаецца ў верасні бягучага года (Дзятлаўская раённая бібліятэка) і выставы, якія паказалі дзейнасць асабістай бібліятэкі (Баранавіцкая, Ваўкавыская бібліятэкі). Усе выступленні з прэзентацыямі і тэатралізаванымі прадстаўленнямі разам падкрэслілі тое, што бібліятэчная ўстанова працуе толькі для сваіх чытачоў, дорыць ім радасць і цудоўны настрой. Члены журы, якія ацэньвалі конкурс, а гэта быў менавіта конурс-прэзентацыя з намінацыямі: “Бібліятэка новага фармату: праекты і ідэі”, “Новыя грані кніжных выстаў”, “Маркетынгавы ход”, “Добрыя справы для малой радзімы” і “PROдвижение – 2019. Неформат”  увесь час падтрымлівалі канкурсантаў, далі ім  годную адзнаку.

А якое ж кніжнае свята без выдавецтваў. “Звязда”, “Рэгістр”, “Мастацкая літаратура” і Кніжны дом  ААГ “ЛабрыФАН” прывезлі літаратурныя навінкі як дзіцячыя, так і для дарослых, і цікава прэзентавалі іх. У чытачоў адбылася сустрэча з аўтарамі кніг В. Шніпам, М. Лучыцкім, В. Фаміновай.

Гасцей увесь час віталі навучэнцы ДУА “Карэліцкая дзіцячая школа мастацтва” з дэфіле літаратурных герояў і інструментальнай музыкай з кінафільмаў па матывах кніг, а таксама супрацоўнікі ДУ “Карэліцкі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці”, у памяшканні якога адбыўся фестываль вершаў пакладзеных на музыку.

Першы фестываль завяршыўся, і мы ўпэўнены што наступная сустрэча прынясе з сабою нешта новае і цікавае.

Наталля Казарэз,

метадыст ДУК “Карэліцкая раённая бібліятэка”.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
У дзіцячым садку № 34 г. Ліды
Мова

У дзіцячым садку № 34 г. Ліды

1 красавіка 2026, 18:5920
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

18 красавіка 2025, 15:0019
Са святам, дарагія беларусачкі, з 8 сакавіка
Грамадства

Са святам, дарагія беларусачкі, з 8 сакавіка

7 сакавіка 2023, 15:0017
19 стагоддзе беларускай мовы
Мова

19 стагоддзе беларускай мовы

7 верасня 2020, 09:0815
Далучайцеся да нас