Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Таямніцы старажытных кніг ВКЛ

Таямніцы старажытных кніг ВКЛ

23 красавіка 2019, 20:33 Навука 29
Таямніцы старажытных кніг ВКЛ

Навукоўцы з Усходняй Еўропы праяўляюць вялікую цікавасць да выданняў, якія друкаваліся ў Вялікім Княстве Літоўскім. Сярод іх – прафесар Вармінска-Мазурскага ўніверсітэта ў Ольштыне доктар габілітаваны Зоя Ярашэвіч-Пераслаўцаў. Амаль кожны год яна прыязджае ў Менск, каб падзяліцца сваімі здабыткамі з беларускімі калегамі. Сёлета яна распавядала пра спробу стварыць рэканструкцыю збору кірылічных кніг Жыровіцкага манастыра. Светлая, імклівая, поўная энергіі, пані прафесар падзялілася ведамі пра тое, якія кніжныя скарбы знаходзіліся ў бібліятэцы беларускай святыні.
Пані Зоя нарадзілася 30 лістапада 1954 года на Падляшшы. У 1979 г. яна скончыла Вышэйшую школу педагогікі ў Ольштыне ў галіне гуманітарных навук. У 1988 годзе яна абараніла кандыдацкую дысертацыю па тэме кніжнай культуры старавераў у Польшчы, у 2004 годзе атрымала дактаранцкую ступень, а ў 2006 г – званне прафесара.
Зоя Ярашэвіч-Пераслаўцаў з’яўляецца аўтарам і рэдакта-рам больш за 50 публікацый па бібліялагічных пытаннях на старонках навуковых часопісаў і рэгіянальных газет. Пані прафесар таксама ўдзельнічае ў дзейнасці папулярызацыі спадчыны рэгіёна Варміі і Мазураў сярод моладзі.
Зоя Ярашэвіч-Пераслаўцаў удзельнічае ў Міжнародных кнігазнаўчых чытаннях з моманту іх заснавання ў 1998 годзе.
– Я была вельмі рада сустрэцца з беларускімі калегамі. Мы пачыналі нашу супрацу з Таццянай Іванаўнай Рошчынай. На Першых кнiгазнаўчых чытанях (Менск, 15 верасня 1998 г.) прагучаў мой даклад: “Дакументальная роля кірылічных кніг, выдадзеных у Вялікім Княстве Літоўскім у XVI – XVIII стст.”. На адной з канферэнцый я казала пра даследванні Радзівілаўскай бібліятэкі ў Польшчы.
Пра кірылічныя старадрукі з Вялікага Княства Літоўскага я звычайна распавядаю студэнтам Вармінска-Мазурскага ўніверсітэта на занятках па гісторіі кнігі. Знаёміла з імі студэнтаў Варшаўскага ўніверсітэта, калі выступала як прафесар-лектар (profesor wizytujoncy) у 2012 г. Як мне паведаміў Валеры Булгакаў, у гэтым годзе будзе выдадзена мая кніга ў перакладзе на беларускую мову: “Кірылічныя старадрукі з сядзіб Вялікага Княства Літоўскага ХVI-ХVIII cтагоддзяў”. (“Druki cyrylickie z oficyn Wielkiego Ksienstwa Litewskiego w XVI-XVIII wieku, Olsztyn”).
Гутарыла Эла Дзвінская,
фота аўтара.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця
Мова

Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця

9 кастрычніка 2025, 19:5430
Гісторыя Магілёўшчыны. Выдатны археолаг Васіль Тарасенка
Навука

Гісторыя Магілёўшчыны. Выдатны археолаг Васіль Тарасенка

1 снежня 2020, 20:0018
Паэту Васілю Жуковічу – 85
літаратура

Паэту Васілю Жуковічу – 85

27 верасня 2024, 20:2618
Біскуп Аляксандр Кашкевіч:  Няма такіх песняў жальбы,  пасля якіх не спявалася б алілуя
Грамадства

Біскуп Аляксандр Кашкевіч: Няма такіх песняў жальбы, пасля якіх не спявалася б алілуя

21 красавіка 2020, 08:2716
Далучайцеся да нас