• Навіны
  • Грамадства
  • Мова
  • ТБМ
  • Культура
  • Навука
  • Выданні
  • Спорт
  • У свеце
  • Відэаслова
Наша Слова штодзень
  • 20 красавіка 2021
  • Пра нас
  • Кантакты
  • Рэкламадаўцу
Наша Слова штодзень
  • Навіны
  • Грамадства
  • Мова
  • ТБМ
  • Культура
  • Навука
  • Выданні
  • Спорт
  • У свеце
  • Відэаслова
Share
You are reading
Навіны Германіі. Вялікдзень у Германіі

Навіны Германіі. Вялікдзень у Германіі

23 красавіка 2019, 20:47 У свеце 5
Навіны Германіі.  Вялікдзень у Германіі

Ва ўсіх хрысціянскіх краінах, у тым ліку і ў Германіі, Вялікдзень – адно з найважнейшых царкоўных святаў. Але калі некаторыя хрысціянскія рытуалы паступова страцілі сваё першапачатковае значэнне, напрыклад, строгі пост перад Вялікаднем, то цэлы шэраг паганскіх звычаяў захаваўся дагэтуль. Дарослыя і дзеці чакаюць Вялікдзень з аднолькавым нецярпеннем, бо гэта азначае чатыры выходныя дні запар – пачынальна з Жарснай пятніцы і аж да велікоднага панядзелка (Дня Святога Духу). Многія выкарыстоўваюць гэтыя дні для сямейных шпацыраў ці паездак, тым больш, што ў школьнікаў тым часам вакацыі.

Неад’емны элемент велікодных звычаяў – пярэстыя, распісаныя яйкі, знак вясновага адраджэння. Фарбаваныя ці шакаладныя, яны павінны быць на кожным велікодным стале. Напярэдадні свята фарба для яйкаў – самы хадавы тавар у крамах. У каго хопіць чакання і цярпення, можа ўзяцца за справу і па-іншаму: бурак дасць прыгожы чырвоны колер, ад сіняга сандала яйка атрымаецца сакавіта-сінім. З дапамогай парашка куркумы можна дамагчыся сонечна-жоўтага, шпінат афарбуе шкарлупіну ў зялёны, ад ягад бузіны яйка стане фіялетавым. З элементаў, якія фарбуюць,  атрымліваюць адвар, у якім вараць яйкі. Малыя ж ахвотней бяруцца за пэндзлік ці фламастар. Яны з любоўю пярэста распісваюць выдзьмутыя курыныя яйкі – лепш за ўсё з белай шкарлупінай – акварэльнымі фарбамі ці фламастарамі, каб затым, прывязаўшы стужачку, упрыгожыць імі хатні велікодны букет.

Да сняданку ў велікодную нядзелю ў многіх сем’ях стол упрыгожваюць фігуркамі зайцаў, куранятаў, баранчыкаў і г.д., а таксама яйкамі з дрэва ці іншага матэрыялу. Часта на стале стаіць і букет нарцысаў, бо па-нямецку гэтыя кветкі завуцца яшчэ і “велікоднымі званкамі”.

Раніцай велікоднай нядзелі ў Германіі дзеці і дарослыя шукаюць пярэста размаляваныя велікодныя яйкі, якія напярэдадні ўначы прынёс і схаваў велікодны заяц. Сённяшні асартымент велікодных яйкаў вельмі шырокі – ад звычайных курыных да шакаладных і марцыпанавых. Хаваюць яйкі і слодычы часцей за ўсё ў карзіначках, выкладзеных “травой” – выфарбаванымі ў зялёны колер тонкімі драўнянымі габлюшкамі, ці ў вялікіх, якія складаюцца з дзвюх паловак, кардонных яйках, аблепленых каляровымі малюначкамі.

Але чаму ж яйкі на хрысціянскае свята Вялікадня прыносіць менавіта заяц?

  Заяц, як і яйка, спрадвеку лічыўся знакам жыцця і ўрадлівасці. Акрамя таго ў Сярэднявеччы сяляне павінны былі ў чысты чацвер плаціць абшарнікам арэндную плату, якую яны звычайна аддавалі прадуктамі. Паколькі ў сялян з-за папярэдняга паста назапашвалася асабліва шмат яйкаў, яны варылі іх і аддавалі на чынш. З яйкамі сяляне часта прыносілі гаспадарам і мноства забітых зайцаў, падстрэленых імі на сваіх палях.

Так склалася спалучэнне “яйка і зайцы”. Дарослыя пачалі распавядаць дзецям, што яйкі прыносіць велі-кодны заяц. Аднак спрытны звярок доўгі час быў не адзіным, хто нібы прыносіў яйкі. У якасці пастаўшчыкоў яйкаў з ім доўга канкуравалі лісы, буслы і жураўлі. Аднак пасля Другой сусветнай вайны ў іх спрэчцы была пастаўлена кропка, бо вытворцы шакаладу адкрылі для сябе аблавухага звярка і пачалі выпускаць да Вялікадня толькі шакаладных зайцаў – і такім чынам да сённяшняга дня яйка прыносіць менавіта заяц.

 

Рэгіянальныя велікодныя звычаі

 

 У Веймары існуе звычай, які нагадвае пра вялікага Гётэ, пражыўшага ў гэтым горадзе некалькі дзесяцігоддзяў. Кожны год у чысты чацвер ён запрашаў дзяцей у свой сад, дзе хаваў велікодныя яйкі. Веймар працягвае гэтую традыцыю і запрашае дзяцей на “пошук заячых яйкаў” у парк на рацэ Льм, у якім стаіць садовая хатка Гётэ.

Ніжнесаксонскі Остэрайштад (літар. “Горад велікоднага яйка”) стварыў традыцыю на аснове сваёй назвы: тут нібы жыве велікодны заяц Хані Хазе. Штогод тысячы дзяцей пішуць яму ў лістах свае пажаданні да свята. На лісты адказвае супрацоўнік пошты.

Вельмі рэдкім звычаем з’яўляецца хадджэнне па велікодную ваду. Па старым народным павер’і, яна валодае чароўным дзеяннем, падтрымліваючы здароўе і прыгажосць. Для гэтага трэба зачэрпаць з праточнага вадаёма вады і прынесці яе дахаты. Пры гэтым нельга размаўляць.

Да велікодных звычаяў Германіі таксама адносяцца велікодныя вогнішчы. Іх запальваюць, першым чынам, у сельскіх мясцовасцях на поўначы краіны. Традыцыя вядомая з XVI ст., аднак яна ўзыходзіць яшчэ да дахрысціянскіх звычаяў: цяпло і святло павінны былі выгнаць зіму. Акрамя таго, агонь забяспечваў урадлівасць глебе. У хрысціянскай традыцыі велікоднае вогнішча – знак уваскрэсення Хрыста. Іншае ўвасаб-ленне той жа традыцыі – падпаленыя драўляныя колы, якія скочваюць з Велікоднай гары. За імі цягнецца агністы след даўжынёю ў некалькі сот метраў. Лічыцца, што падпаленыя колы, як знак сонца, з’явіліся 2000 гадоў назад.

Свае звычаі ёсць і ў сорбаў (ці лужыцкіх сербаў), якія жывуць у Верхняй Лужынцы (Саксонія), заходнеславянскай нацыянальнай меншасці, што вызнае каталіцызм.

 З XV стагоддзя ў іх існуе традыцыя: у велікодную раніцу святочна апранутыя мужчыны скачуць на конях у парадным строі па акрузе, абвяшчаючы вестку пра ўваскрэсенне Ісуса Хрыста. Тысячы гледачоў штогод назіраюць гэтую маляўнічую цырымонію, стоячы на ўзбочынах вуліц. Мяркуецца, што велікодная верхавая язда ўзыходзіць да дахрысціянскай эпохі: калісьці людзі з прыходам вясны абыходзілі пешшу ці аб’язджалі на конях свае валадарствы, каб абараніць іх ад злога ўплыву.

Іншы велікодны звычай сорбаў, які сёння зноў становіцца ўсё папулярнейшым, завецца па-сорбску walkowanje. Першапачаткова ў яго аснове ляжыць паганcкая цырымонія ўрадлівасці: лічылася, што качанне яйкаў (знакаў урадлівасці) па сенажацях і палях аказвае станоўчы ўплыў на ўраджай. Ёсць розныя варыянты гэтага звычаю, адзін з іх – калі насустрач адзін аднаму закладваюцца дзве нахільных дарожкі (іх завуць walka) такім чынам, каб каляровыя яйкі, якія скочваюцца па іх, сутыкаліся адзін з адным. Пераможцам лічыцца той гулец, чыё яйка аказалася самым моцным.

Па германскіх крыніцах.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
FaceApp састарыла 150 мільёнаў твараў па ўсім свеце. Чым гэта небяспечна?
Грамадства

FaceApp састарыла 150 мільёнаў твараў па ўсім свеце. Чым гэта небяспечна?

18 ліпеня 2019, 22:0522
Бітва на Ворскле: як Літва хацела Русь аб’яднаць
Грамадства

Бітва на Ворскле: як Літва хацела Русь аб’яднаць

14 жніўня 2019, 15:1420
Перспектывы і магчымасці для перакладчыкаў!
Грамадства

Перспектывы і магчымасці для перакладчыкаў!

19 сакавіка 2021, 15:5519
Дзеля здароўя цялеснага і духоўнага нашага народа
Грамадства

Дзеля здароўя цялеснага і духоўнага нашага народа

23 верасня 2020, 07:5719
Далучайцеся да нас