Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
ЗНАК БЯДЫ

ЗНАК БЯДЫ

16 красавіка 2019, 07:31 Грамадства, ТБМ 32
ЗНАК  БЯДЫ

4 красавіка зранку ў Курапатах знеслі 70 крыжоў і пачалі ўсталёўваць плот. Улады сцвярджаюць, што крыжы паставілі незаконна. Крыжалом, учынены ў Вялікі пост для ўсіх хрысціянскіх канфесій Беларусі, выклікаў шырокі пратэст грамадскасці краіны.

“Дурасцю і злачынствам перад памяццю продкаў” назвала гэты акт вандалізму дэпутат Палаты прадстаўнікоў, старшыня ТБМ Алена Анісім

– Я не ведаю і не магу дазнацца, ці гэта хто з самага верху падаў такі загад, ці гэта проста ініцыятыва дробных чыноўнікаў, якія хочуць выслужыцца. Лепш бы праявілі ініцыятыву, каб абараніць інтарэсы людзей, каб апублікаваць спісы людзей, якія там ляжаць у Курапатах, спісы тых, хто дагэтуль не рэабілітаваны.

Гэта дурасць, а па вялікім рахунку – гэта злачынства перад памяццю нашых продкаў, – сказала Свабодзе Алена Анісім.

Алена Анісім паскардзілася, што на прыём да міністра культуры Юрыя Бондара не можа трапіць нават дэпутат.

– Раяць звяртацца да дробных чыноўнікаў, у вас, маўляў, няма прычыны звяртацца да міністра. Уяўляеце сабе?

Як сказаў некалькі месяцаў таму Аляксандар Лукашэнка, “у нас пачынаецца вакханалія”. Дык вось вакханалія пачынаецца з дзяржаўных структураў, – кажа Алена Анісім.

Сітуацыя вакол Курапатаў, на яе думку, нарастала цягам не аднаго года. Міністэрства культуры, прымаючы розныя рашэнні аб межах ахоўных зонаў, брала на сябе пэўныя абавязкі і ў той жа час не выконвала іх.

– Агарадзіць тэрыторыю – гэта можна было зрабіць даўным-даўно. Аднак зроблена не было. І праблема ў тым, што робіцца гэта не разам з грамадствам, а насуперак тым актыўным грамадзянам, якія ўвесь час бароняць Курапаты, звяртаюць увагу на сітуацыю вакол мемарыялу.

Самае лепшае, што магла зрабіць дзяржава – агарадзіць невысокім плотам тэрыторыю, пакінуць у спакоі тыя крыжы, якія ўжо стаяць, – лічыць дэпутат.

Паводле

Радыё Свабода.

Даруй ім, Божа,

духоўнае калецтва – таксама хвароба

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Купалле на Лідчыне
Культура

Купалле на Лідчыне

9 ліпеня 2024, 20:0427
Выстава „Вечнасць і момант. 1918-1939 – Польшча моцная архітэктурай”
Грамадства

Выстава „Вечнасць і момант. 1918-1939 – Польшча моцная архітэктурай”

13 снежня 2018, 10:5826
Мова Нанова: «Я тану!» крычаць толькі ў фільмах
Мова

Мова Нанова: «Я тану!» крычаць толькі ў фільмах

1 мая 2019, 14:4324
Восеньскія дні назірання за птушкамі
Грамадства

Восеньскія дні назірання за птушкамі

7 кастрычніка 2019, 15:5423
Далучайцеся да нас