Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Першы нумар “БЕЛАРУСКА-АМЭРЫКАНСКАЙ ФАТАГРАФІІ”

Першы нумар “БЕЛАРУСКА-АМЭРЫКАНСКАЙ ФАТАГРАФІІ”

16 красавіка 2019, 10:55 Выданні, Грамадства, Культура, Мова, У свеце 32
Першы нумар “БЕЛАРУСКА-АМЭРЫКАНСКАЙ ФАТАГРАФІІ”

14 красавіка ў беларускім цэнтры пры Саборы св. Кірылы Тураўскага ў Нью Ёрку адбылася прэзэнтацыя першага нумара першага ў гісторыі Беларускай фатаграфіі пэрыядычнага выданьня па фатаграфіі — “БЕЛАРУСКА-АМЭРЫКАНСКАЯ ФАТАГРАФІЯ” Зянона Пазьняка.

Першы нумар пэрыядычнага выданьня быў складзены з 2 частак. Першая частка – гэта падборка фотаздымкаў спадара Зянона “Тыпажы Нью-Ёрка”. Аўтар падзяліўся тым, што фатаграфія заўсёды была адным з накірункаў яго творчай дзейнасці. Падчас быцця ў Амэрыцы ў спадара Зянона назбіралася шмат фотаздымкаў, якія можна падзяліць недзе на дзевяноста тэмаў.

Другая палова выдання – гэта падборка фотаздымкаў спадара Джона Кунстадтэра, у прошлым – амэрыканскага дыплямата, сёння – прафэсыйнага фатографа, які падчас дыпляматычнай працы ў Беларусі палюбіў беларускую вёску, простых людзей, якія там жывуць, і штогод прыязджае ў Беларусь здымаць простых беларусаў, іх культуру і побыт.

Фактычна, першы нумар “БЕЛАРУСКА-АМЭРЫКАНСКАЙ ФАТАГРАФІІ” складаецца з дзьвух частак, якія можна назваць наступным чынам: “Амэрыканцы вачыма беларуса” і “Беларусы вачыма амэрыканца”.

Апрыканцы прэзэнтацыі аўтар падзяліўся, што ў бліжэйшых нумарах альманаху з’явяцца фатаграфіі Уладзімера Кармілкіна, Яўгена Шатохіна, Алеся Крыштаповіча і іншых.

Фота: Віктар Дудараў

1 of 6

Крыніца: Фэйсбук

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
100 гадоў з дня нараджэння мастака Леаніда Шчамялёва
Культура

100 гадоў з дня нараджэння мастака Леаніда Шчамялёва

17 лютага 2023, 15:4918
2 красавіка – Вербніца
Грамадства

2 красавіка – Вербніца

29 сакавіка 2023, 07:3217
ХХІV Нацыянальны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне
Культура

ХХІV Нацыянальны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне

19 чэрвеня 2025, 23:4517
ХХІ Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі
Культура

ХХІ Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі

28 чэрвеня 2022, 20:0815
Далучайцеся да нас