Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Навіны Германіі. Зімовы семестр у Германіі

Навіны Германіі. Зімовы семестр у Германіі

16 красавіка 2019, 07:18 У свеце 18
Навіны Германіі.  Зімовы семестр у Германіі

Аб’яднанне студэнцкіх абменаў у Цэнтральнай і Усходняй Еўропе (GFPS) сумесна з фундацыяй польска-нямецкай супрацы прапануе стыпендыі для беларускіх студэнтаў/к і магістрантаў/к для навучання ў нямецкім універсітэце на працягу зімовага семестра 2019 года (кастрычнік 2019 – люты 2020 года). Стыпендыя ўключае падтрымку і ментарства, дапамогу з пошукам інтэрната, афармленнем дакументаў у нямецкім універсітэце, поўнае фінансаванне жыцця ў Германіі, аплату візавых і ўніверсітэцкіх збораў, страхоўку. Дэдлайн – 26 красавіка 2019 года.

Патрабаванні да кандыдатаў і кандыдатак:

– валоданне нямецкай мовай на добрым узроўні (B2);

– актыўны ўдзел у грамадскім і/альбо культурным жыцці Беларусі;

– паспяховае навучанне ва ўніверсітэце;

– жаданне бліжэй пазнаёміцца з нямецкім грамадствам, гаспадаркай, палітычнымі працэсамі, навукай і культурай.

 

Абавязковыя ўмовы для падачы заяўкі:

– беларускае грамадзянства;

– статус навучэнца адной з беларускіх ВНУ (мінімальна 3 курс).

 Крыніца: gfps.org.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Культурная, моладзевая і турыстычная сталіцы СНД
Грамадства

Культурная, моладзевая і турыстычная сталіцы СНД

31 кастрычніка 2026, 08:54153
Станіслаў Суднік. БЕЛАРУСКАЯ  МЕТАЛІНГВІСТЫКА
Мова

Станіслаў Суднік. БЕЛАРУСКАЯ МЕТАЛІНГВІСТЫКА

31 кастрычніка 2026, 07:29112
У Варшаве адбылася ўрачыстая цырымонія перапахавання пісьменніка і ўраджэнца Беларусі Сяргея Пясецкага
У свеце

У Варшаве адбылася ўрачыстая цырымонія перапахавання пісьменніка і ўраджэнца Беларусі Сяргея Пясецкага

30 кастрычніка 2026, 19:36111
35 гадоў незалежнасці Беларусі
Грамадства

35 гадоў незалежнасці Беларусі

3 верасня 2026, 20:27108
Далучайцеся да нас