Па выніках удзелу беларускай экспазіцыі ў найбуйной мэблевай выставе Imm Cologne ў Германіі дасягнуты шэраг дамоўленасцяў з вядучымі замежнымі мэблевымі кампаніямі пра пастаўку айчыннай прадукцыі не толькі на еўрапейскія, але і на далёкаўсходнія і азіяцкія рынкі, паведамілі БЕЛАПАН на УП “Белінтэрэкспа”, якое выступіла арганізатарам калектыўнага стэнда Беларусі.
Упершыню адзіная калектыўная экспазіцыя вядучых прадпрыемстваў беларускай мэблевай і дрэваапрацоўчай прамысловасці была прадстаўлена на выставе Imm Cologne 14-20 студзеня. Сёлета больш 1.450 экспанентаў з 55 краін прынялі ўдзел у выставе плошчай 280 тыс. кв. м.
Так, ЗАТ “Маладзечнамэбля” дасягнула вуснай дамоўленасці з буйной гандлёва-вытворчай сеткай OTTO пра пастаўку мяккай мэблі і пашырэнні асартыменту на рынках Германіі, азначыўшы перспектывы выйсця прадукцыі на рынак ЗША.
ААТ “ФАНДАК”, супрацоўнічаючы з міжнароднай гандлёвай сеткай Jysk, нідэрландскай вытворча-гандлёвай групай кампаній IKEA і развіваючы партнёрскія адносіны з нямецкім ОТТО Group, падчас працы экспазіцыі пашырыла геаграфію сваіх паставак і склала дамовы з кампаніямі з Польшчы, Даніі, Германіі, Італіі, Украіны на суму амаль 500 тыс. еўра на пастаўку мэблі і фанеры. “ФАНДАК” вядзе перамовы з бельгійскай кампаніяй, прадстаўнікі якой наведаюць прадпрыемства з дзелавым візітам у студзені.
Новыя дамовы з кампаніямі з Балгарыі, Украіны, Эстоніі, Расіі, Польшчы, Латвіі, Германіі, Саудаўскай Аравіі, Аўстрыі, Бразіліі, Мальты, Ізраіля, Румыніі, Літвы склала ААТ “Магілёўдрэў”. ААТ “Гомельская мэблевая фабрыка “Прагрэс” склала дамову на пастаўку мэблі ў Літву, дасягнула дамоўленасці пра пастаўкі ў буйную гандлёвую сетку Латвіі і пра супрацоўніцтва з дзвюма нямецкімі кампаніямі, а таксама правяло паспяховыя перамовы з кампаніямі з Францыі і Італіі.
Больш, чым з 30 кампаніямі правяло перамовы і азначыла шляхі супрацоўніцтва СТАА “ЗОЎЛенЕЎРАМЭБЛЯ”. З кампаніямі Польшчы, Германіі, Францыі, Нідэрландаў і Грэцыі мае намер развіваць супрацоўніцтва прадпрыемства ААТ “Івацэвічдрэў”. Кампаніі з Польшчы, Германіі, Украіны, Швецыі, Румыніі, ААЭ выявілі зацікаўленасць у прадукцыі ААТ “Гомельдрэў”.
Удзел экспазіцыі беларускай мэблевай і дрэваапрацоўчай прамысловасці праводзілася пад эгідай канцэрна “Беллеспаперпрам” і пры падтрымцы пасольства Беларусі ў Германіі, Асацыяцыі прадпрыемстваў мэблевай і дрэваапрацоўчай прамысловасці, Холдынгу арганізацый дрэваапрацоўчай прамысловасці BORWOOD і Беларускай гандлёва-прамысловай палаты.
На выставе прайшлі тэматычныя семінары і прэзентацыі патэнцыялу беларускай дрэваапрацоўкі для нямецкага і еўрапейскага бізнэсу. Па словах амбасадара Беларусі ў Германіі Дзяніса Сідарэнкі, “паказчыкі экспартнай прадукцыі ў Германіі растуць – толькі ў 2018 годзе экспарт вырас больш, чым на 40%. За 2017-2018 гады беларускі экспарт у Германію вырас больш, чым на 30%, аб’ём нямецкіх інвестыцый у беларускую эканоміку вырас больш чым у 2 разы”.
– Дзякуючы мадэрнізацыі вядучых дрэваапрацоўчых прадпрыемстваў экспартны патэнцыял галіны істотна вырас. Беларускі павільён на мэблевай выставе ў Кёльне – навочнае таму пацверджанне. Досыць сказаць, што за 11 месяцаў 2018 года экспарт прадукцыі лясной і дрэваапрацоўчай прамысловасці Беларусі ў Германіі павялічыўся на 40% да 189 млн даляраў, – адзначыў амбасадар.
БЕЛАПАН.