Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Чаму Беларусь не прымаюць у Сусветную гандлёвую арганізацыю?

Чаму Беларусь не прымаюць у Сусветную гандлёвую арганізацыю?

10 красавіка 2019, 10:28 Грамадства, Навіны, У свеце 25
Чаму Беларусь не прымаюць у Сусветную гандлёвую арганізацыю?

Эканаміст Барыс Жаліба патлумачыў, чаму Беларусь да гэтага часу не ўступіла ў СГА. Не так даўно ў Швейцарыі прайшоў чарговы раўнд перамоваў пра ўступленне Беларусі ў Сусветную гандлёвую арганізацыю. Са слоў першага намесніка міністра замежных спраў Андрэя Еўдачэнкі, цікавасць да гэтага “вельмі вялікая, бо СГА аб’ядноўвае усіх асноўных гандлёвых партнёраў Беларусі”. Барыс Жаліба: У СГА Беларусь збіраецца ўжо гадоў дваццаць, але, як кажуць, воз да гэтага часу на месцы. Працэдура ўступлення ў Сусветную гандлёвую арганізацыю насамрэч доўгая, але хто хацеў уступіць, ужо даўно там. Зараз, наколькі мне вядома, Беларусь ужо закончыла перамовы з 20 гандлёвымі партнёрамі. Засталіся 5-6 краін, з якімі неабходна яшчэ дамаўляюцца. І, варта адзначыць, засталіся найбольш складаныя перамовы. Калі не памыляюся, то яшчэ патрэбна дамаўляцца з ЗША, а гэта – важнейшы гулец у СГА. РР: Беларускі бок зацікаўлены, каб як можна хутчэй стаць сябрам Сусветнай гандлёвай арганізацыі? Барыс Жаліба: Зацікаўленасць ёсць, але я б не сказаў, што ўлады Беларусі ў гэтым накірунку вельмі актыўнічалі. Нашы спецыялісты ў вобласці гандлю і эканомікі, мабыць, наогул не маглі вызначыцца, больш тут плюсаў альбо мінусаў ад уступлення краіны ў СГА. З аднаго боку, сяброўства ў СГА паспрыяе таму, што знікнуць розныя гандлёвыя бар’еры сярод удзельнікаў арганізацыі, але з іншага беларускія ўлады апасаюцца, што гэта прывядзе да большага адкрыцця мяжы для імпартных тавараў, і ў такім выпадку беларускія могуць не вытрымаць канкурэнцыі. Суадносна, гэта абсалютна непатрэбна беларускім прадпрыемствам, многія з якіх жывуць не за кошт сваёй высокаякаснай прадукцыі, а за кошт дзяржаўных датацый.

Кастусь Заблоцкі, Беларускае Радыё Рацыя

Чытай больш  

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
«Аржавень кідае выклік Шрэку». Беларускіх нячысьцікаў вяртаюць беларусам
Выданні

«Аржавень кідае выклік Шрэку». Беларускіх нячысьцікаў вяртаюць беларусам

4 снежня 2018, 16:2531
Вуснае права. Як у ВКЛ жылі да Статутаў
Грамадства

Вуснае права. Як у ВКЛ жылі да Статутаў

16 лістапада 2018, 11:3331
Алесь Смалянчук прэзентаваў у Варшаве кнігу пра Скірмунта
Выданні

Алесь Смалянчук прэзентаваў у Варшаве кнігу пра Скірмунта

14 лістапада 2018, 11:2030
Трэцяму Статуту ВКЛ спаўняецца 430 гадоў
Грамадства

Трэцяму Статуту ВКЛ спаўняецца 430 гадоў

15 лістапада 2018, 21:3930
Далучайцеся да нас