Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
УРУЧЭНЬНЕ МЭДАЛЁЎ ДА 100-ГОДДЗЯ БНР У АТАВЕ

УРУЧЭНЬНЕ МЭДАЛЁЎ ДА 100-ГОДДЗЯ БНР У АТАВЕ

8 красавіка 2019, 11:27 Грамадства, Навіны, У свеце 26
УРУЧЭНЬНЕ МЭДАЛЁЎ ДА 100-ГОДДЗЯ БНР У АТАВЕ

6 красавіка Старшыня Рады БНР Івонка Сурвілла ўручыла мэдалі ўладыку Сьвятаславу (Логіну), дзеячам беларускае дыяспары ў Канадзе Пятру Мурзёнку, Валянціне Шаўчэнцы і Анатолю Храноўскаму, а таксама праваабаронцу Дэвіду Кілгуру.

Уладыка Сьвятаслаў (Логін) – архіяпіскап і першагіерарх Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы, духоўны лідар вернікаў БАПЦ.

Доктар Пётра Мурзёнак – паэт і актыўны дзеяч беларускае дыяспары ў Канадзе, старшыня Згуртаваньня беларусаў Канады ў 2001 – 2005 гг.

Валянціна Шаўчэнка – адна з лідараў беларускае грамады Канады, шматгадовая старшыня Згуртавання беларусаў Канады, вядомая сваёй грамадзкай і творчай актыўнасьцю.

Анатоль Храноўскі – прадстаўнік старога пакалення беларускае дыяспары ў Канадзе, на працягу многіх дзесяцігодзьдзяў актывіст і кіраўнік беларускае грамады ў Квэбэку. За пана Храноўскага, які ня змог прысутнічаць на мерапрыемстве, мэдаль атрымаў ягоны сын.

Дэвід Кілгур – канадзкі палітык і праваабаронца, былы сябра парлямэнта Канады, які на працягу сваёй кар’еры актыўна займаўся праблемамі правоў чалавека ў Беларусі.

(Фотаздымкі: Алесь Каралькевіч)

1 of 4

Крыніца – (Фэйсбук): Рада Беларускай Народнай Рэспублікі – Рада БНР

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Станіслаў Суднік.  ЯЦВЯЖСКІЯ  ЗАМАЛЁЎКІ
Гісторыя і краязнаўства

Станіслаў Суднік. ЯЦВЯЖСКІЯ ЗАМАЛЁЎКІ

21 кастрычніка 2026, 17:5817
Навіны Германіі. У Германіі стала больш адзіночных хатніх гаспадарак
У свеце

Навіны Германіі. У Германіі стала больш адзіночных хатніх гаспадарак

8 лютага 2023, 20:1115
Новы год і віншаванка ў Таўлая, што ля замка
Культура

Новы год і віншаванка ў Таўлая, што ля замка

2 студзеня 2019, 17:5715
Тыдзень беларускай мовы на Лідскай зямлі
Мова

Тыдзень беларускай мовы на Лідскай зямлі

6 сакавіка 2024, 20:2514
Далучайцеся да нас