Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
У Віцебску адкрылі Цэнтр па скачках на батуце

У Віцебску адкрылі Цэнтр па скачках на батуце

29 сакавіка 2019, 15:07 Грамадства 13
У Віцебску адкрылі Цэнтр па скачках на батуце

Ён стаў самым спрэчным спартовым аб’ектам, узведзеным за апошні час: жыхары Віцебска і дагэтуль спрачаюцца, ці быў ён жыццёва неабходны, тады як у гораце катастрафічна бракуе школ і дзіцячых садкоў у новых мікрараёнах. Будаўніцтва вялося за сродкі абласнога бюджэту і рэспубліканскага бюджэтаў. Узвялі аб’ект менш чым за год (са студзеня па снежань 2018 года), яшчэ некалькі месяцаў занялі ўнутраныя работы. Адкрыццё Цэнтра па скачках на батуце было прымеркавана да пачатку Міжнароднага турніру памяці заслужанага трэнера Беларусі Валера Вангеля. Першыя наведнікі змаглі ацаніць умовы для трэніровак: спартовую залу, даўжыня якой 48 метраў, а вышыня – 14. Тут ёсць 10 батутаў і акрабатычная дарожка. Плошча ўсяго цэнтра складае 3,7кв.метра, у ім два корпусы. Спартовы корпус прызначаны для заняткаў скачкамі на батуце, а ў адміністрацыйным месцяцца трэнажорная зала, зала для фітнесу і канферэнц-зала, дзве саўны, басейн і нават невялікі гатэль. Віцебская школа батута заўжды лічылася ці не самай моцнай у Беларусі, але належных умоў для падрыхтоўкі спартоўцаў практычна не было. Пытанне пра адмысловы цэнтр паўстала дзякуючы перамозе на Алімпіядзе-2016 ураджэнца Віцебска Уладзіслава Ганчарова. Падобнага цэнтра няма больш анідзе ў Беларусі, але спрэчкі вакол яго ў Віцебску не сканчаюцца. Прадметам абмеркавання стаў не толькі сам будынак, на будаўніцтва якога пайшло амаль 8 мільёнаў рублёў, але нават сметніцы вакол яго чамусьці зробленыя ў выглядзе пушак. Аднак, калі з Цэнтрам па скачках на батуце гараджане яшчэ гатовыя прымірыцца, зважаючы на патэнцыял развіцця гэтага віду спорту ў Віцебску, то апошняя навіна з галіны спартовага будаўніцтва для большасці стала шокам. Было абвешчана, што ў горадзе збіраюцца пабудаваць яшчэ адзін Лядовы палац, хаця і той, што ўжо ёсць, рэдка калі бывае напоўнены заўзятарамі.

Чытай больш

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Станіслаў Суднік. БЕЛАРУСКАЯ  МЕТАЛІНГВІСТЫКА
Мова

Станіслаў Суднік. БЕЛАРУСКАЯ МЕТАЛІНГВІСТЫКА

1 мая 2025, 21:0326
Станіслаў Суднік. БЕЛАРУСКАЯ  МЕТАЛІНГВІСТЫКА
Мова

Станіслаў Суднік. БЕЛАРУСКАЯ МЕТАЛІНГВІСТЫКА

16 мая 2025, 07:4024
Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!
Грамадства

Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!

2 мая 2021, 10:3418
Змагар за беларускае слова і культуру пакінуў светлы ўспамін
Грамадства

Змагар за беларускае слова і культуру пакінуў светлы ўспамін

26 студзеня 2021, 21:0218
Далучайцеся да нас