Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
У Гародні з’явілася бібліятэчка альманаха “Новы Замак”

У Гародні з’явілася бібліятэчка альманаха “Новы Замак”

26 сакавіка 2019, 17:57 Выданні 34
У Гародні з’явілася бібліятэчка альманаха “Новы Замак”

Першай кнігай серыі стаў зборнік Самсона Пярловіча – паэта, ахвяры сталінізму, беларускага патрыёта з Наваградка – “Такі непаўторны сусвет”. У зборнік увайшлі таксама публікацыі літаратараў Гарадзеншчыны, якія згадваюць асобу і час змагання і пакутаў Самсона Пярловіча, які, як і Ларыса Геніюш, аказаўся нязломным у адстойванні беларускай нацыянальнай ідэі. Кажа Валянцін Дубатоўка, старшыня абласной арганізацыі Саюза беларускіх пісьменнікаў:

– Калі ён напісаў супраць Сталіна, то Цанава захацеў пабачыць спачатку гэты верш, а потым гэтага чалавека. Яго прывезлі ў Менск, каб паказаць Цанаве, хто ж такі смелы хлопец, які супраць Сталіна напісаў верш. Уяўляеце, якая сітуацыя. Гэтую кнігу ўкладаў Янка Траццяк, галоўны рэдактар нашага альманаха і галоўны рэдактар і ўкладальнік гэтай кнігі. Збіралі ма-тэрыялы ўсе нашыя пісьменнікі Гарадзеншчыны. Тут матэрыялы і Сяргея Чыгрына, і Святланы Абдулаевай, і шмат хто яшчэ даваў матэрыялы.

Кніга Самсона Пярловіча выйшла малым накладам, і набыць яе можна будзе ў Гародні і Наваградку, дзе пройдуць прэзентацыі. 

Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Новы год і віншаванка ў Таўлая, што ля замка
Культура

Новы год і віншаванка ў Таўлая, што ля замка

2 студзеня 2019, 17:5717
Станіслаў Суднік.  ЯЦВЯЖСКІЯ  ЗАМАЛЁЎКІ
Гісторыя і краязнаўства

Станіслаў Суднік. ЯЦВЯЖСКІЯ ЗАМАЛЁЎКІ

21 кастрычніка 2026, 17:5817
Навіны Германіі. У Германіі стала больш адзіночных хатніх гаспадарак
У свеце

Навіны Германіі. У Германіі стала больш адзіночных хатніх гаспадарак

8 лютага 2023, 20:1115
Крэва на скрыжалях часу
Гісторыя і краязнаўства

Крэва на скрыжалях часу

16 ліпеня 2026, 12:2614
Далучайцеся да нас