Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Традыцыя дзяржаўных прававых актаў прадстаўлена на выставе

Традыцыя дзяржаўных прававых актаў прадстаўлена на выставе

26 сакавіка 2019, 17:40 Грамадства 40
Традыцыя дзяржаўных прававых актаў прадстаўлена на выставе

Нацыянальная бібліятэка і Нацыянальны гістарычны архіў вядуць сістэмную працу па захаванні і дэманстрацыі важных гістарычных дакументаў, каб сфарміраваць у сучаснікаў пачуццё нацыянальнай самапавагі і годнасці.

Новая змястоўная выстава “Шлях Канстытуцыі”  з унікальнымі гістарычнымі дакументамі часоў ВКЛ, Рэчы Паспалітай, Расійскай імперыі і БССР адкрылася 13 сакавіка ў музеі кнігі Нацыянальнай бібліятэкі і будзе працаваць да 14 красавіка. Выстава адлюстроўвае асноўныя этапы, якія наша краіна прайшла ў развіцці і фарміраванні галоўнага закона дзяржавы.

Шэраг заканадаўчых актаў Рэспублікі Беларусь адзначаюць сёлета памятныя гадавіны. У гэтым годзе спаўняецца 490 гадоў з моманту прыняцця Статута Вялікага Княства Літоўскага, 100 гадоў Кантытуцыі ССРБ  і  25 гадоў Канстытуцыі Незалежнай Беларусі.

– Дакументы і экспанаты падабраны з такой мэтай, каб  наведвальнікам было  зразумела, што гісторыя нашай дзяржаўнасці налічвае стагоддзі, – сказаў дырэктар бібліятэкі Раман Сцяпанавіч Матульскі. – Статут Вялікага Княства Літоўскага стаў важным для еўрапейскіх краін прававым ак-там. Быў закладзены пачатак тра-дыцыі стварэння канстытуцый еўрапейскіх дзяржаў.

Першым найбольш каштоўным дакументам з’яўляецца факсімільная копія Лаўрэнц’еўскага спісу Статута ВКЛ 1529 года на лацінскай мове з гербам “Пагоня”.

Невялічкую экскурсію па выставе зрабіў намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі спадар Алесь Суша:

– Тут прадстаўлены цікавыя артэфакты, якія сведчаць пра 500-гадовую традыцыю за-канадаўчых актаў нашай краіны. Экспазіцыя складаецца з унікальных рукапісных, старадрукаваных помнікаў права, а таксама выданняў XIX-XXІ стагоддзяў. Значная частка выставы прысвечана Статуту ВКЛ. Прадстаўлены арыгіналы і факсіміле розных спісаў Статутаў 1529, 1566 і 1588 гг., у якіх упершыню зафіксаваны нормы канстытуцыйнага права.

Арыгіналы Статута 1588 года захоўваюць мноства пазнакаў і каментароў на палях, якія сведчаць, што ім карысталіся, на ім ёсць спасылкі на нормы рымскага права. Тут распісаны абавязкі караля і вялікага князя, вызначана судовая сістэма, акрэслены органы выканаўчай улады. Адбываліся пасяджэнні сойма Рэчы Паспалітай, Статуты змяняліся і дапаўняліся, яны кіравалі працэсам прававой арганізацыі краіны, уплывалі на заканадаўчы працэс, на судовую сістэму.

На выставе можна ўбачыць дэкрэт трыбунала ВКЛ – вышэйшага апеляцыйнага суда ВКЛ. Прадстаўлены поўны збор законаў Расійскай імперыі, заканадаўчыя акты Кацярыны II.

У экспазіцыі змешчаны важныя для беларускага права Канстытуцыі: рукапісная Канстытуцыя Рэчы Паспалітай ад 3 мая 1791 г, першая Канстытуцыя ў Савецкай Беларусі, прынятая 3 лютага 1919 года.

Чатырохмоўная Канстытуцыя БССР 1927 г. прадстаўлена на мовах, якія мелі афіцыйнае пашырэнне ў той час, а таксама размешчаны іншыя Канстытуцыі савецкага перыяду. Пачэснае месца займае Канстытуцыя нашай незалежнай дзяржавы, якая была прынята 15 сакавіка 1994 г., у першапачатковым выглядзе і з улікам пазнейшых змен і дапаўненняў.

Навукова-даследчы аддзел кнігазнаўства бібліятэкі, які падрыхтаваў экспанаты для выставы “Шлях Канстытуцыі” , канцэнтруе ўвагу на важных этапах у развіцці прававой свядомасці беларусаў.

Э. Дзвінская,

фота аўтара.

На здымках: 1. Р.С. Матульскі; 2. А.А. Суша.

 

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Самая праўдзівая мова – народная
Мова

Самая праўдзівая мова – народная

19 чэрвеня 2025, 22:5716
ХХІV Нацыянальны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне
Культура

ХХІV Нацыянальны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне

19 чэрвеня 2025, 23:4516
Памёр драматург Аляксей Дудараў
Культура

Памёр драматург Аляксей Дудараў

15 сакавіка 2023, 18:2615
Міжнародны дзень абароны дзяцей у Доме Таўлая
Культура

Міжнародны дзень абароны дзяцей у Доме Таўлая

6 чэрвеня 2024, 23:1915
Далучайцеся да нас