Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Супрацоўнікі Карэліцкай раённай бібліятэкі адзначылі Дзень роднай мовы цікавымі і пазнавальнымі мерапрыемствамі

Супрацоўнікі Карэліцкай раённай бібліятэкі адзначылі Дзень роднай мовы цікавымі і пазнавальнымі мерапрыемствамі

26 сакавіка 2019, 10:21 Мова 17
Супрацоўнікі Карэліцкай раённай бібліятэкі адзначылі Дзень роднай мовы цікавымі і пазнавальнымі мерапрыемствамі

21 лютага супрацоўнікаў і чытачоў Карэліцкай раённай бібліятэкі можна было ўбачыць за незвычайным для іх заняткам. Яны старанна выводзілі кожную літару падчас Агульнанацыяльнай дыктоўкі, якая была прысвечана Міжнароднаму дню роднай мовы.

– Бібліятэкары і работнікі нашай установы з задавальненнем далучыліся да свята беларускай мовы, – адзначыла дырэктар Карэліцкай раённай бібліятэкі Лілея Арцюх. – З самага ранку і на працягу ўсяго дня ў сценах бібліятэкі гучыць выключна беларуская мова. Дню роднай мовы мы прысвяцілі шэраг мерапрыемстваў і акцый. Напрыклад, апытанне “Слова дня”, акцыі “Вершы ў кішэні”, “Чытаем па-беларуску. Далучайся і ты”, “Кошык літаратурных прысмакаў”, “Паспрабуй перакладзі” і “Салодкі камплімент”, калі чытачы адрасавалі цёплыя словы бібліятэцы, за што атрымлівалі салодкія прызы. Асноўная мэта ўсіх мерапрыемстваў – папулярызацыя роднай мовы.

Кульмінацыйным момантам свята беларускага слова стала гадзіна роднай мовы “Родная мова, цудоўная мова”, якая прайшла пад мілагучныя вершы беларускіх паэтаў у чытальнай зале раённай бібліятэкі. Падчас мерапрыемства бібіятэкар аддзела абслугоўвання і інфармацыі Валянціна Кошур зрабіла кароткі экскурс у гісторыю развіцця і станаўлення мовы нашых продкаў.

Хутчэй за ўсё вучнямі альбо студэнтамі адчулі сябе ўсе прысутныя падчас напісання ўрыўка з твора Сяргея Грахоўскага пад дыктоўку члена Саюза пісьменнікаў Беларусі Святланы Кошур.

Да святкавання Дня роднай далучыліся работнікі дзіцячай бібліятэкі, якія прапанавалі маленькім чытачам прыняць удзел у мерапрыемствах “Інтэрактыўнае падарожжа ў гісторыю беларускай мовы”, “Чароўныя гукі роднай мовы”. Дарэчы, юныя наведвальнікі дзіцячай бібліятэкі чуюць беларускую мову штотыдзень, кожныя сераду і чацвер, калі бібліятэкары актыўна прывіваюць дзецям любоў да роднага слова.

Аксана ЯНУШ.

 Фота аўтара.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
«Аржавень кідае выклік Шрэку». Беларускіх нячысьцікаў вяртаюць беларусам
Выданні

«Аржавень кідае выклік Шрэку». Беларускіх нячысьцікаў вяртаюць беларусам

4 снежня 2018, 16:2531
Алесь Смалянчук прэзентаваў у Варшаве кнігу пра Скірмунта
Выданні

Алесь Смалянчук прэзентаваў у Варшаве кнігу пра Скірмунта

14 лістапада 2018, 11:2030
Трэцяму Статуту ВКЛ спаўняецца 430 гадоў
Грамадства

Трэцяму Статуту ВКЛ спаўняецца 430 гадоў

15 лістапада 2018, 21:3930
Вуснае права. Як у ВКЛ жылі да Статутаў
Грамадства

Вуснае права. Як у ВКЛ жылі да Статутаў

16 лістапада 2018, 11:3330
Далучайцеся да нас