Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Рускай мове дай разгрузку, размаўляй па-беларуску!

Рускай мове дай разгрузку, размаўляй па-беларуску!

26 сакавіка 2019, 10:00 Мова 113
Рускай мове дай разгрузку, размаўляй па-беларуску!

21 лютага ў Міжнародны дзень роднай мовы ў дзяржаўнай установе адукацыі “Сярэдняя школа № 3 г. Масты” адбылося свята “Рускай мове дай разгрузку, размаўляй па-беларуску!” У гэты дзень роднае слова загучала не толькі на ўроках беларускай мовы, але і на перапынках. З раніцы гучалі песні на беларускай мове, хлопцы і дзяўчаты ў нацыянальным адзенні заклікалі ўсіх размаўляць на роднай мове. Кожны ўдзельнік свята атрымаў эмблему дня “Размаўляй са мной па-беларуску”.

Вучні і супрацоўнікі школы прынялі ўдзел у акцыі “Пішам дыктант разам”.

У школьным музеі была аформлена выставка фотаздымкаў “Мой родны горад”, прысвечаная Году малой радзімы. На працягу дня вучні розных класаў наведвалі музей, дзе настаўнік гісторыі Вебер Людміла Паўлаўна на прыгожай беларускай мове пазнаёміла з цікавымі фактамі з гісторыі горада 60 – 80 гг.

На выхаванне спагадлівых і беражлівых адносін у вучняў да свайго мінулага было накіравана мерапрыемства “Свята беларускай кухні”. Якія стравы спажывалі нашы продкі? У якіх абрадах ужывалі іх беларусы? Якое значэнне яны (стравы) мелі і маюць? Пра ўсё гэта і многае іншае можна было даведацца ў час свята. І не толькі даведацца, а і пакаштаваць. Вучні падрыхтавалі выставу нацыянальных страў. На сталах можна было сустрэць дранікі, драчону, бульбу са скваркамі, квашаную капусту, агуркі, кісель, пірагі, бярозавік, сушаную рыбу і інш. Напрыканцы свята ўдзельнікі і госці свята частаваліся стравамі беларускай кухні.

Гэты дзень асаблівы для кожнай нацыі, кожнага народа. Для беларусаў – яшчэ  адна нагода задумацца аб лёсе роднай мовы.

Сайт школы.  

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"
Навука

Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"

29 чэрвеня 2021, 22:4718
Час прывёў на Парнас
літаратура

Час прывёў на Парнас

21 лютага 2025, 09:0415
20 незвычайных фактаў пра Ніла Гілевіча
Грамадства

20 незвычайных фактаў пра Ніла Гілевіча

1 кастрычніка 2018, 14:4915
БНР не атрымалася, бо ў Беларусі не аказалася беларусаў
Грамадства

БНР не атрымалася, бо ў Беларусі не аказалася беларусаў

22 сакавіка 2019, 15:4814
Далучайцеся да нас