Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Мы, народ Рэспублікі Беларусь …

Мы, народ Рэспублікі Беларусь …

26 сакавіка 2019, 17:52 Грамадства, Мова 48
Мы, народ Рэспублікі Беларусь …

Такімі словамі пачынаецца наш асноўны і самы галоўны закон – Канстытуцыя, які рэгулюе ўсе астатнія кодэксы і зводы законаў.

15 сакавіка ў малой зале Палаца культуры ў Бярозаўцы Лідскага раёна адбылося вельмі важнае ў жыцці маладых грамадзян Беларусі мерапрыемства – уручэнне пашпартоў. Акурат у дзень, калі роўна 25 гадоў таму была прынятая Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь, пашпарты атрымалі некалькі дзясяткаў маладых жыхароў Бярозаўкі. Што вельмі прыемна ўразіла – гэта тое, у якой урачыстай абстаноўцы адбывалася ўручэнне. Са сцэны ад вядоўцы мерапрыемства гучала вельмі прыгожая родная беларуская мова, а падчас самой праграмы ў выкананні юных беразаўчан гучалі вельмі цудоўныя і пранікнёныя вершы пра самыя прыгожыя і пяшчотныя беларускія словы і песні пра нашу Радзіму.

Падсумавалі праграму вельмі важнымі словамі-прысвячэннямі, каб маладыя грамадзяне Беларусі не пакідалі і не забывалі сваю родную мову – самы галоўны інструмент нашай беларускай незалежнасці!

Юрась Дзяшук,

г. Бярозаўка.

 

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця
Мова

Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця

9 кастрычніка 2025, 19:5430
Гісторыя Магілёўшчыны. Выдатны археолаг Васіль Тарасенка
Навука

Гісторыя Магілёўшчыны. Выдатны археолаг Васіль Тарасенка

1 снежня 2020, 20:0018
Паэту Васілю Жуковічу – 85
літаратура

Паэту Васілю Жуковічу – 85

27 верасня 2024, 20:2618
100 гадоў з дня нараджэння мастака Леаніда Шчамялёва
Культура

100 гадоў з дня нараджэння мастака Леаніда Шчамялёва

17 лютага 2023, 15:4916
Далучайцеся да нас