Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Гісторыя ў 1 год

Гісторыя ў 1 год

26 сакавіка 2019, 18:13 Грамадства 26
Гісторыя ў 1 год

21-га сакавіка споўніцца роўна год, як высілкамі аднаго з мясцовых патрыётаў на Лідчыне быў усталяваны помнік-камень у гонар 100-годдзя БНР.

Сёння арганізатар і фундатар устаноўкі каменя ўспамінае:

– На пачатку 2018 г. мяне апанавала ідэя – у гонар 100-годдзя БНР усталяваць у годным месцы камень з адпаведным надпісам.

Перабіраў варыянты тэксту. Потым вырашыў праз свайго сябра, які жыве ў ЗША, параіцца з Пазьняком.

Той прапанаваў тэкст і горача падтрымаў саму ідэю – адмысловым зваротам праз інтэрнэт заклікаў ставіць памятныя камяні па ўсёй Беларусі і па-за межамі краіны.

Гэты камень усталяваны 21 сакавіка 2018 г. напярэдадні Дня Волі (25 сакавіка) на падворку пад  Лідай, і пакуль што стаў першым і адзіным такім у свеце.

Вось што пісаў Зянон Пазьняк:

“Некалькі зацемак па актуальных пытаннях.

Вы ведаеце маю прапанову аб вечным азнакаванні стагоддзя БНР.

Рэалізацыя такая: шмат у якіх месцах Беларусі і за яе межамі паставіць памятныя камяні з выбітным знакавым надпісам пра 100 гадоў БНР. Па ідэі тут паўтор гістарычнага беларускага прынцыпу “Барысавых камянёў”. Таму надпіс павінен быць вельмі кароткім (знакавым).

Прапанова насту-пная:

Першы радок: “СТО ГОД БНР”.

Другі радок: (выява Пагоні).

Трэці радок: “БЕЛАРУСЬ – НАВЕЧНА”.

Не ўсе разумеюць знакавы прынцып тэксту і прапануюць інфармацыйна-тлумачальны характар надпісу. Але гэты падыход не для каменя, а для памятнай дошкі. Напрыклад, калі дадаць даты на камень (1918 – 2018), то ў падсвядомасці ўзнікае асацыяцыя з магілай. Калі дадаць больш разгорнутага інфармацыйнага тэксту, тады знікае эфект знакавага ўздзеяння. Раскрываць такія абрэвіятуры як БНР ці БНФ не абавязкова, яны жывуць у свядомасці самі па сабе і шырока вядомыя.

21.01.2018. НЁ.

Зянон Пазьняк.”

Праз некалькі месяцаў з прыгарада камень перавезлі  ў горад і ўстанавілі каля лідскай грэка-каталіцкай капліцы па адрасе: вул. Каліноўскага, 16.

bty

Як здаецца, гэты помнік-камень быў усталяваны  напярэдадні стогадовага юбілею  не толькі першым у свеце, але і да гэтага часу з’яўляецца адзіным, які ўшаноўвае такую значную дату ў гісторыі нашай Радзімы.

Паводле

Л. Лаўрэша.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
З літаратурнай спадчыны. Першы пераклад "Слуцкіх ткачых" на польскую мову
літаратура

З літаратурнай спадчыны. Першы пераклад "Слуцкіх ткачых" на польскую мову

11 студзеня 2025, 05:0618
20 незвычайных фактаў пра Ніла Гілевіча
Грамадства

20 незвычайных фактаў пра Ніла Гілевіча

1 кастрычніка 2018, 14:4915
Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"
Навука

Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"

29 чэрвеня 2021, 22:4715
Прэзентацыі "Новага замка" і "Ятранкі" на Дзятлаўшчыне
Культура

Прэзентацыі "Новага замка" і "Ятранкі" на Дзятлаўшчыне

18 мая 2021, 09:0515
Далучайцеся да нас