Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Юнак скраў аўто, каб сустрэць дзяўчыну на вакзале

Юнак скраў аўто, каб сустрэць дзяўчыну на вакзале

22 сакавіка 2019, 15:56 Грамадства, Навіны 31
Юнак скраў аўто, каб сустрэць дзяўчыну на вакзале

Прадстаўнікі сталічнай арганізацыі, якая здае аўтамабілі ў арэнду звярнуліся ў міліцыю з заявай пра тое, што ў фірмы быў скрадзены аўтамабіль, паведамляе прэсавая служба ГУУС Менску.

 

Падчас аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў супрацоўнікі Партызанскага РУУС Менску высветлілі, што машыну скраў 17-гадовы жыхар сталіцы. Падчас затрымання юнак растлумачыў, што скарыстаўся ўліковым запісам свайго сябра для таго, каб арэндаваць аўто, пасля чаго забраў аўтамабіль і паехаў у бок вакзалу сустракаць дзяўчыну.

Падпалкоўнік міліцыі Юрый Арлоўскі растлумачыў, што для таго каб скарыстацца паслугай штохвіліннай арэнды неабходна зарэгістравацца праз мабільнае прыкладанне, пасля чаго можна выкарыстоўваць аўтамабілі ў асабістых мэтах. Але зламыснік скарыстаўся зручным выпадкам, з дапамогай акаўнту знаёмага скраў аўтамабіль. Пасля паездкі малады чалавек пакінуў машыну ў цэнтры гораду, аднак далёка не сышоў – быў затрыманы супрацоўнікамі міліцыі.

Супрацоўнікі органаў унутраных справаў упершыню сутыкнуліся з такім выпадкам, матэрыялы справы вывучаюцца, для вынясення прававой ацэнкі.

больш тут

  • Tags
  • арэнда аўта
  • аўтамабіль
  • каршэрынг
  • краджеж каршэрынгавага аўта
  • крадзеж
  • падлетак
Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Шыльда памяці расстралянага ксендза
Грамадства

Шыльда памяці расстралянага ксендза

3 верасня 2026, 08:0644
Птушкай 2027 года стала шчурка-пчалаедка
Грамадства

Птушкай 2027 года стала шчурка-пчалаедка

3 верасня 2026, 20:1943
135 гадоў з дня нараджэння аўтара "Ваяцкага гімна"
літаратура

135 гадоў з дня нараджэння аўтара "Ваяцкага гімна"

3 верасня 2026, 07:0941
На Паўночных могілках у Менску адкрылі помнік акадэміку Радзіму Гарэцкаму
Грамадства

На Паўночных могілках у Менску адкрылі помнік акадэміку Радзіму Гарэцкаму

18 ліпеня 2026, 21:4741
Далучайцеся да нас