Home
Навіны

Аб’ём жыллёвага будаўніцтва ў Менску вырас удвая

Аб’ём жыллёвага будаўніцтва ў Менску вырас удвая

У студзені—лютым 2019 года арганізацыямі ўсіх формаў уласнасці ў Менску пабудавана 698 кватэр, вынікае з дадзеных галоўнага статыстычнага ўпраўлення сталіцы. Уведзена ў эксплуатацыю 60,4 тыс. квадратных метраў агульнай плошчы жылля, што ў 2 разы больш, чым у студзені—лютым 2018 года. У лютым пабудавана 35,2 тыс. кв. м, што ў 2,8 разу больш, чым у лютым мінулага года, і на 80,5% менш, чым у студзені гэтага. Для грамадзян, якія стаяць на ўліку для паляпшэння жыллёвых умоў, уведзена ў эксплуатацыю 22 тыс. кв. м агульнай плошчы, або 36,4% агульнага аб’ёму ўведзенага жылля. З выкарыстаннем дзяржаўнай падтрымкі пабудавана 17,7 тыс. кв. м (у 12,2 разу больш, чым у студзені—лютым 2018 года). Прымаючы з дакладам старшыню Менгарвыканкама Анатоля Сівака 11 сакавіка, Аляксандр Лукашэнка заявіў, што аб’ёмы будаўніцтва жылля ў сталіцы будуць штогод скарачацца, а асноўны акцэнт будзе рабіцца на развіцці гарадоў-спадарожнікаў. „Вы памятаеце, у старыя добрыя часы мы прынялі канцэпцыю будучай забудовы і прывядзення ў парадак будаўніцтва ў Менску. І дамовіліся, што паволі, наколькі атрымаецца, будзем згортваць будаўніцтва ў Менску і выносіць яго ў гарады-спадарожнікі, каб не паўтарыць сумны лёс роднасных нам гарадоў. Вазьміце Кіеў, Піцер, я ўжо не кажу пра Маскву, калі працоўныя рэсурсы сцягваюцца ў адно месца. Менск — не гумовы. Ведаю, як менчукі гэта ўспрынялі. Яны падтрымліваюць такую тэндэнцыю”, — сказаў Лукашэнка. БелаПАН

Чытай больш  

Previous article Смак роднае мовы
Next article Беларусь і Грузія плануюць супольную вытворчасць трактароў

Наша Слова

Папулярнае на сайце
У Менску прэзентавалі кнігу “Леанід Дайнека. Выбраныя творы”
Выданні

У Менску прэзентавалі кнігу “Леанід Дайнека. Выбраныя творы”

Ліст 28th, 201816
Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!
Грамадства

Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!

Май 2nd, 202116
Памёр прафесар Ян Чыквін
Культура

Памёр прафесар Ян Чыквін

Ліст 29th, 202215
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

крас 18th, 202514