Home
Мова

Смак роднае мовы

Смак роднае мовы

Мікола Ляшчун
Мая мова

Я слоў беларускіх наўчыўся ад маці.
Янка Купала

Мне мова ў сэрца запала з дыханнем
Палёў канюшынных, валошкавых ніў,
І з водарам волкім палескага рання.
Я матчыну мову з хадуляў вучыў.

Вучыўся ад мудрых дзядоў і бабуляў,
Ад Бога настаўнікаў вызначыў лёс.
А вы нашу мову вясковую чулі
У зелені траў і пад дахам нябёс?

І не на кампутары, не электронна,
А з песняў-баладаў палешукоў?
Гамоняць дагэтуль яны нешаблонна.
Чаму я не слухаў паболей іх слоў!?

Ніколі ў мяне не ўзнікала сумнення,
Што родная мова бывае адна,
Што толькі яна нараджае натхненне
І песняй заснуць не дае давідна.

Паслухайце ў вёсках, дзе мова спявае,
За сотні ад тлуму сталічнага вёрст –
Там мова ад продкаў, там мова жывая,
Там людзі не ведаюць іншай наўпрост.

Дарэмна зласлівец пусціў пагалоску,
Што роднае мовы наблізіўся скон.
Каб нейк захаваць беларускую вёску,
Дзе мовы падмурак хаваўся спакон.

Лістапад 2011—студзень 2012

  • Tags
  • Мая мова
  • Мікола Ляшчун
Previous article На Падляшшы праходзіць дэкламатарскі конкурс „Роднае слова”
Next article Аб’ём жыллёвага будаўніцтва ў Менску вырас удвая

Наша Слова

Папулярнае на сайце
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

крас 18th, 202517
Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!
Грамадства

Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!

Май 2nd, 202116
Памёр прафесар Ян Чыквін
Культура

Памёр прафесар Ян Чыквін

Ліст 29th, 202215
Валачобнікі ў Ваверцы
Культура

Валачобнікі ў Ваверцы

крас 20th, 202315