Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Тыдзень роднай мовы на Наваградчыне

Тыдзень роднай мовы на Наваградчыне

18 сакавіка 2019, 22:08 Мова 38
Тыдзень роднай мовы на Наваградчыне

Дзіцячы садок № 6 г. Наваградка

Ужо больш за 20 гадоў ва ўсім свеце 21 лютага адзначаюць Міжнародны дзень роднай мовы. Даўно вядома, што наяўнасць сваёй мовы, а тым больш валоданне ёю – гэта адна з прыкмет незалежнасці. Таму адна з галоўных задач дашкольнай адукацыі – далучаць выхаванцаў да багацця бела-рускай мовы, пашыраць слоўнікавы запас, фарміраваць каштоўнасныя адносіны да яе.

 

Вось і выхаванцы дзіцячага сада № 6 г. Наваградка таксама святкавалі Дзень роднай мовы. Падчас правядзення тэматычнага дня была арганізавана выстаўка кніг беларускіх пісьменнікаў для дзяцей у кніжным кутку кожнай узроставай групы.  Для дзяцей першых малодшых груп была праведзена акцыя “Чытаем беларускія казкі”. Выхаванцы іншых малодшых груп разам з педагогамі адправіліся ў завочнае падарожжа пад назвай “Беларускі краявід”.

 

Для выхаванцаў сярэдніх і старэйшых груп было праведзена народнае свята “Беларускі кірмаш”, падчас якога дзеці гулялі ў віктарыну “Гучы, слова, па-беларуску”, танцавалі беларускія танцы “Бульба”, “Крыжачок”, вадзілі карагод “Мішанька”, спявалі песні “Выхавацелька”, “Дзедава кароўка”, а самае цікавае  – гулялі ў народныя гульні “Жабка”, “Грушка”. Па завяршэнні дня дзеці ўсіх узроставых груп прадставілі малюнкі “Мой родны кут”.

Дзень выдаўся цікавым і запомніцца выхаванцам  сада надоўга.

Ірына Машчонская, намеснік загадчыка ясляў-сада № 6 г. Наваградка.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
У дзіцячым садку № 34 г. Ліды
Мова

У дзіцячым садку № 34 г. Ліды

1 красавіка 2026, 18:5920
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

18 красавіка 2025, 15:0019
Са святам, дарагія беларусачкі, з 8 сакавіка
Грамадства

Са святам, дарагія беларусачкі, з 8 сакавіка

7 сакавіка 2023, 15:0017
19 стагоддзе беларускай мовы
Мова

19 стагоддзе беларускай мовы

7 верасня 2020, 09:0815
Далучайцеся да нас