Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Украінскія тэлеканалы прыходзяць у Беларусь

Украінскія тэлеканалы прыходзяць у Беларусь

16 сакавіка 2019, 14:58 Грамадства, Культура, Навіны, У свеце 38
Украінскія тэлеканалы прыходзяць у Беларусь

У Менску афіцыйна прэзентавалі пачатак вяшчання ўкраінскага тэлеканала UA TV у Беларусі. Перамовы пра запуск украінскага тэлеканала ў Беларусі вяліся з канца 2014 года, у студзені 2019-га Міністэрства інфармацыі выдала дазвол, у сярэдзіне лютага UA TV пачаў транслявацца шэрагам беларускіх кабельных аператараў. У размове з карэспандэнтам Беларускага Радыё Рацыя пасол Украіны ў Беларусі Ігар Кізім заўважыў, што беларусам стане прасцей дазнавацца пра сапраўднае жыццё суседзяў. – Сапраўды, данясенне да беларускага тэлегледача праўдзівай інфармацыі пра тое, што адбываецца сёння ва Украіне, вельмі важнае. Калі я гляджу, якія тут тэлеканалы, а тут, на жаль, вялікая прысутнасць расейскіх тэлеканалаў, то мне шкада тых беларусаў, якія глядзяць толькі гэтыя каналы. Усе ведаюць, што частка тых, хто глядзіць праз інтэрнэт навіны ці перадачы, нашмат меншая за тую частку, якая ўключае кожны дзень дома тэлевізар.

Чытай больш на: https://www.racyja.com/hramadstva/ukrainskiya-telekanaly-prykhodzyats-u-b/

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Крэва на скрыжалях часу
Гісторыя і краязнаўства

Крэва на скрыжалях часу

16 ліпеня 2026, 12:2615
Тыдзень беларускай мовы на Лідскай зямлі
Мова

Тыдзень беларускай мовы на Лідскай зямлі

6 сакавіка 2024, 20:2515
Як па-беларуску „боярышник“? ВІДЭА
Мова

Як па-беларуску „боярышник“? ВІДЭА

13 верасня 2019, 16:2615
Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"
Навука

Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"

29 чэрвеня 2021, 22:4714
Далучайцеся да нас