Home
Навіны

Парламент Венесуэлы абвесціў пра надзвычайнае становішча

Парламент Венесуэлы абвесціў пра надзвычайнае становішча

Парламент Венесуэлы абвесціў пра надзвычайнае становішча ў краіне. Лідар апазіцыі Хуан Гуайдо разлічвае на міжнародную дапамогу для развязання палітычнага і эканамічнага крызісу ў дзяржаве. Гуайдо заявіў, што Венесуэле гатовыя дапамагчы Японія і Германія.  Энергазабеспячэння няма па-ранейшаму на значнай, а магчыма і большай тэрыторыі краіны. Гэта адбываецца з-за праблемаў на буйнешай ГЭС Венесуэлы, дзе састарэла абсталяванне. Венесуэльскія ўлады з свайго боку называюць гэта тэрактам і вінавацяць ва ўсім ЗША. Улады Венесуэлы часткова адкрылі мяжу з Калумбіяй. Праз яе могуць праехаць дзеці, якім патрабуецца тэрміновая медыцынская дапамога, у суправаджэнні дарослых. Мяжа з Калумбіяй была зачынена яшчэ 23 лютага. Такім чынам кіраўнік Венесуэлы Нікалас Мадура перашкаджаў даставіць апазіцыі гуманітарную дапамогу з ЗША. Беларускае Радыё Рацыя 

Чытай больш на: https://www.racyja.com/palityka/parlament-venesuely-abvestsiu-pra-nad/

Previous article Белстат расказаў, што больш за ўсё патаннела і падаражэла ў лютым
Next article У МЗС Беларусі выкліканы пасол Польшчы

Наша Слова

Папулярнае на сайце
Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця
Мова

Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця

Каст 9th, 202526
ПАЙШОЎ З ЖЫЦЦЯ  ЮРЫ НАГОРНЫ
ТБМ

ПАЙШОЎ З ЖЫЦЦЯ ЮРЫ НАГОРНЫ

ліп 31st, 202016
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

крас 18th, 202516
Паэту Васілю Жуковічу – 85
літаратура

Паэту Васілю Жуковічу – 85

Верас 27th, 202415