Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
У абласным палацы культуры Магілёва правялі беларускую дыктоўку, усе ўдзельнікі атрымалі падарункі ад cukerki.by

У абласным палацы культуры Магілёва правялі беларускую дыктоўку, усе ўдзельнікі атрымалі падарункі ад cukerki.by

12 сакавіка 2019, 08:42 Мова, ТБМ 7
У абласным палацы культуры Магілёва правялі беларускую дыктоўку, усе ўдзельнікі атрымалі падарункі ад cukerki.by

Штогод Таварыства беларускай мовы Магілёва да Дня роднай мовы ладзіць некалькі імпрэз, асноўнай з якіх з’яўляецца напісанне дыктоўкі. Як правіла, дыктоўку мы пішам у Палацы культуры вобласці. І сёлета адміністрацыя ўстановы пайшла нам насустрач і з задавальненнем пагадзілася правесці сумеснае мерапрыемства.

24 лютага ў “Белай зале” Палаца культуры Магілёўскай вобласці сабралася 120 чалавек, каб праверыць свае веды па беларус-кай мове і адчуць еднасць паплечнікаў і сяброў у Дзень роднай мовы.

Тэкст чытаў настаўнік беларускай мовы і літаратуры Алесь Цітоў.

У магілёўцаў існуе такая традыцыя, што мы абіраем для напісання творы нашых знакамітых землякоў: летась быў Максім Гарэцкі, два гады таму Міхась Стральцоў. У гэтым годзе 85-годдзе Народнага пісьменніка Івана Чыгрынава, і таму прагучалі словы з яго апавядання “Шчаслівае месца”.

Пасля дыктоўкі ўсе ахвотныя перайшлі ў кіназалу, дзе пабачылі спектакль “Старажытная гравюра” рэжысёра Алы Кусковай і пачулі некалькі выступаў шкаляроў. Арцём Новікаў прачытаў верш Якуба Коласа “Адлёт жураўлёў”.

Ад гарадскога літаратурнага клуба “Святліца”, кіруе якім паэтка Тамара Аўсянікава, былі два выступоўцы: Ната Драздова прачытала ўласныя вершы, а Мілада Паўлава прачытала верш Яўгеніі Янішчыц “Непрыручаная птушка”. Напрыканцы свята прагучала песня “Родны мой горад” у выкананні вучняў СШ № 34 пад кіраўніцтвам настаўніцы Вольгі Шыцкаравай. Усе выступоўцы атрымалі смачныя падарункі ад кампаніі cukerki.by.

І яшчэ была адна вельмі прыгожая рэч, якая аздобіла памяшканне на час дыктоўкі. Справа ў тым, што летась жаночы клуб “Яселка” падараваў нашай арганізацыі пано пад назвай “Салют перамогі”. Пано было зроблена некалькі год таму да свята горада Магілёва і мае памеры немалыя – 10 метраў удоўжкі і два метры з гакам у вышыню.

Вельмі дзякуем адміністрацыі і супрацоўнікам Палаца культуры вобласці і актыву ТБМ імя Ф. Скарыны Магілёва.

Дзьячкоў Алег,

фота – Алесь Ліцін і Алеся Новікава.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"
Навука

Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"

29 чэрвеня 2021, 22:4719
ДОБРЫЯ КНІГІ - У ДОБРЫЯ РУКІ
ТБМ

ДОБРЫЯ КНІГІ - У ДОБРЫЯ РУКІ

1 чэрвеня 2021, 07:0716
Цікавая сустрэча з беларускім пісьменнікам
Выданні

Цікавая сустрэча з беларускім пісьменнікам

3 сакавіка 2020, 20:3315
Памёр прафесар Ян Чыквін
Культура

Памёр прафесар Ян Чыквін

29 лістапада 2022, 13:5615
Далучайцеся да нас