Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
“Прывітанне, Масленіца!” у Мастацкім музеі

“Прывітанне, Масленіца!” у Мастацкім музеі

5 сакавіка 2019, 08:37 Грамадства, Культура, Мова, Навіны 46
“Прывітанне, Масленіца!” у Мастацкім музеі

Гэтую вясну ў Мастацкім будуць сустракаць ярка і пазнавальна: музей запрашае паглыбіцца ў атмасферу звонкай Масленіцы!

Пачнецца масленічны тыдзень разам з самым жыццярадасным майстрам Сярэбранага веку Барысам Кустодзіевым, якога нездарма празвалі «мастаком шчасця». Мы здзейснім захапляльнае падарожжа па яго карцінах, «удыхнем» марознай свежасці і даведаемся пра выдатныя традыцыі гэтага свята. Карціны мастака прасякнуты святлом і ўрачыстасцю, героі і сама прырода з нецярплівасцю чакаюць прыгажуню Вясну. Чаму б і нам не пагукаць яе ў госці? У гэтым нам дапамогуць традыцыйныя гульні і забавы, «сонейка», створанае сваімі рукамі, і, вядома ж, масленічны пачастунак! Здагадаліся які?

Пасля такой весялосці сонца, без сумнення, павернецца да нас з цяплом і абудзіць ад зімовага сну!

РАСКЛАД

4 сакавіка – 14:00 для сфарміраванай групы

5 сакавіка – 14:00 для сфарміраванай групы

6 сакавіка – 14:00 для сфарміраванай групы

7 сакавіка – 14:00 для сфарміраванай групы

 

8 сакавіка – 12:00 для зборнай групы па папярэднім запісе

9 сакавіка – 11:00; 14:00 для зборных груп па папярэднім запісе

10 сакавіка – 12:00 для зборнай групы па папярэднім запісе

 

Кошт білетаў: 13,50 руб. для кожнага ўдзельніка

Праграма разлічана на дзіцячую аўдыторыю, узроставае абмежаванне 6+

На ўсе даты неабходна папярэдняя рэгістрацыя па тэл.:

+ 375 17 327 45 62; + 375 17 327 71 63.

чытай больш 

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Станіслаў Суднік.  ЯЦВЯЖСКІЯ  ЗАМАЛЁЎКІ
Гісторыя і краязнаўства

Станіслаў Суднік. ЯЦВЯЖСКІЯ ЗАМАЛЁЎКІ

3 верасня 2026, 06:0925
Шыльда памяці расстралянага ксендза
Грамадства

Шыльда памяці расстралянага ксендза

3 верасня 2026, 08:0623
Паказ мод Miami Swim Week 2019 Art Hearts Art Yaers Fashion TV
Культура

Паказ мод Miami Swim Week 2019 Art Hearts Art Yaers Fashion TV

14 жніўня 2019, 15:2915
КРЫНІЦА НАРОДНАЙ ТВОРЧАСЦІ ПАНЯМОННЯ
Культура

КРЫНІЦА НАРОДНАЙ ТВОРЧАСЦІ ПАНЯМОННЯ

26 мая 2026, 22:4815
Далучайцеся да нас