Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Канцэртная праграма «Ethno Fantasia II»

Канцэртная праграма «Ethno Fantasia II»

5 сакавіка 2019, 08:47 Грамадства, Культура, Мова, Навіны 17
Канцэртная праграма «Ethno Fantasia II»

Нацыянальны мастацкі музей

(Мінск, вул. Леніна, 20)
Кошт: 10 руб.
Тэлефон: (017) 327-71-63, (029) 342-66-30;
 

7 сакавіка (чацвер) 2019 года а 18-й гадзіне запрашаем наведаць Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь. Менавіта тут напярэдадні свята пройдзе канцэртная праграма «Ethno Fantasia II» фолк-спявачкі, кампазітара, піяністкі, выкладчыка, этнамузыколага Ірэны Катвіцкай.

Ірэна Катвіцкая нарадзілася ў Беларусі (Мінск), дзе атрымала прафесійную музычную адукацыю ад музычнай школы да аспірантуры Акадэміі навук як этнамузыколаг і этна-спявачка. З 1999 года ў этнаграфічных экспедыцыях па Беларусі збірае фальклор, выдае навуковыя працы, выкладае студэнтам і школьнікам. З 2006 года – Ірэна аўтар і лідэр праектаў «Ethno-NHS», «Akana-NHS»; вакал і аранжыроўка праектаў «Kazalpin» Беларусь-Швейцарыя; аранжыроўка і вакал праекта «Diagilew Project & Akana-NHS» (Беларусь-Германія), «Князь Мышкін», «Apple Tea» (Беларусь). Вакалістка гурта WARSOBA, кампазітар і салістка ў сумесным праекце з Дзяржаўным камерным хорам Рэспублікі Беларусь «Этна-фантазія».

Аўтар метадычных праграм для музычных каледжаў і каледжаў мастацтваў, праграмы для музычных школ і школ мастацтваў; аўтар навуковых публікацый, аўтар методыкі для працы з дзецьмі з абмежаванымі магчымасцямі «Фолк-тэрапія» (у 2018 годзе праграма атрымала Грант як значны сацыяльны праект ад урада Швейцарыі).

Уладальнік дыплома ад Еўрасаюза за ўклад у развіццё памежнага рэгіёна Беларусь-Польшча і падзякі ад Міністэрства Культуры РБ за адраджэнне і захаванне традыцый.

Кошт уваходнага білета 10 руб.

Ажыццяўляецца папярэдні продаж білетаў у касе музея.

Даведачную інфармацыю можна атрымаць па тэлефонах
(017) 327-71-63, (029) 342-66-30.

больш тут

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця
Мова

Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця

9 кастрычніка 2025, 19:5430
Паэту Васілю Жуковічу – 85
літаратура

Паэту Васілю Жуковічу – 85

27 верасня 2024, 20:2618
Гісторыя Магілёўшчыны. Выдатны археолаг Васіль Тарасенка
Навука

Гісторыя Магілёўшчыны. Выдатны археолаг Васіль Тарасенка

1 снежня 2020, 20:0018
Смак роднае мовы
Мова

Смак роднае мовы

23 студзеня 2019, 15:1116
Далучайцеся да нас