Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Квэст у гонар Міжнароднага дня роднай мовы ў Лідзе

Квэст у гонар Міжнароднага дня роднай мовы ў Лідзе

28 лютага 2019, 21:08 Мова 53
Квэст у гонар Міжнароднага дня роднай мовы ў Лідзе

У Лідзе прайшоў першы квэст. Ён быў створаны адмыслова да Дня роднай мовы – 2019.

Квэст пачаўся 23-га лютага (субота) з моманту адкрыцця першай кавярні, якая ў ім удзельнічала, і ішоў да канца дня.

Каб удзельнічаць, трэба было: усталяваць мабільны дадатак SAY.BY say.by/app (для Android ці iPhone) або проста знайсці ў Google Play і App store адпаведна дадатак з назвай SAY.BY;  знайсці ў кавярні адмысловыя SAY.BY коды, што нагадваюць беларускі арнамент.

1 of 2

Дадатак дазваляў іх прасканаваць і атрымаць заданне, адказаўшы на якое, гулец набліжаўся да прыза!

Налепкі з кодамі знаходзіліся ў кавярнях “Добрая кава”, “Central Coffee”, “CNTRL Coffee”, “Тутака”.

1 of 3

Нягледзячы на навізну справы лідзяне прынялі ўдзел у квэсце. Вызначыліся і пераможцы. Урачыстае ўзнагароджанне адбылося ў нядзелю ў 15:00 на другім паверсе кавярні “Тутака” ў банкетнай зале.

Першае месца заняў Ілля Маскаленка, атрымаў флэшку і кубак з лагатыпам Say.by і сэртыфікат пачаставацца каваю ў Central Coffee.

Другое месца – Юліяна Роўбель майка і кубак з лагатыпам Say.by.

Трэцяе месца –  Валерыя Шынкевіч атрымала майку і кубак з лагатыпам Say.by.

Да ўсяго ўдзельніцы квэсту, заняўшыя другое і трэцяе месцы, за тое, што яны адгадалі заданні амаль ва ўсіх пунктах першымі ад гаспадароў кавярняў атрымалі стос сэртыфікатаў.

1 of 2

Яшчэ дзвюх дзяўчынак Кацярыну Барко і Аляксандру Супрун, якія таксама завяршылі квэст, але ў якіх не атрымалася прыйсці на цырымонію, таксама  чакаюць кубкі з лагатыпам Say.by.

Сп. Кацярына (не назвала прозвішча) першая справілася з заданнем ў “Тутака” і атрымала сэртыфікат і кубак з лагатыпам Say.bу.

Гаспадыні спн. Наталля Язэпава (“Добрая кава”, дарэчы адкрытая 21 лютага 2018 года ў Дзень роднай мовы) і спн. Вікторыя Турбай  (“Тутака”), а яшчэ гаспадар кавярні Central Coffee сп. Кірыл Нежывой таксама не засталіся без падарункаў. Кіраўнік платформы Say.by сп. Аляксандр Шастаковіч у знак шчырай падзякі за патрымку беларускай мовы на добрую памяць уручыў сімвалічныя прыгожыя кубачкі “Беларус(ка) моўны”.

Падсумоўваючы вынікі квэсту можна сказаць, што дадатак для тэлефона распрацаваны платформай Say.by у г. Ліда працаваў годна. На працягу ўсяго квэсту ён быў карысны ўсім ўдзельнікам у якасці дапаможніка ў арыеантаванні, дапамагаў рухацца у прасторы горада ад адной кавярні і знайсці другую, патлумачыўшы карацейшую дарогу на карце. І што галоўныя звязвае ўсе гэтыя пункты (кавярні) квэсту – гэта тое, што яны ўсе падтрымліваюць беларускую мову ў абслугоўванні.

Алег Лазоўскі.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
У дзіцячым садку № 34 г. Ліды
Мова

У дзіцячым садку № 34 г. Ліды

1 красавіка 2026, 18:5918
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

18 красавіка 2025, 15:0016
Слуцкі збройны чын - 100 гадоў
Грамадства

Слуцкі збройны чын - 100 гадоў

9 снежня 2020, 00:3416
Свой край вывучай. ВЯРТАННЕ  З  НЯБЫТУ
Культура

Свой край вывучай. ВЯРТАННЕ З НЯБЫТУ

28 кастрычніка 2019, 18:5315
Далучайцеся да нас