Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Паэт, які жадаў, каб Беларусь не стала крыжам

Паэт, які жадаў, каб Беларусь не стала крыжам

27 лютага 2019, 09:39 Выданні, Грамадства, Культура, Мова, Навіны 22
Паэт, які жадаў, каб Беларусь не стала крыжам

110 гадоў таму 25 лютага 1909 года ў Слоніме нарадзіўся беларускі паэт Сяргей Дарожны (Сяргей Серада). Нарадзіўся ён у сям’і вайскоўца, які служыў у Слоніме. Калі пачалася Першая сусветная вайна бацьку забралі на фронт, а сям’я Серады была эвакуіравана ў Варонеж. Бацька з вайны не вярнуўся. А Сяргея, пасля вяртання з бежанства, маці аддала ў Мазырскі дзіцячы дом. Першыя вершы Сяргея Дарожнага з’явіліся ў друку ў 1925 годзе. А праз год выходзіць яго першы зборнік вершаў (сумесна з І.Плаўнікам) “Звон вясны”. Сяргей становіцца актыўным сябрам літаб’яднанняў “Маладняк” і “Узвышша”. Шмат друкуецца. У 1930 годзе ён скончыў Белдзяржуніверсітэт. Свет пабачылі яго новыя зборнікі вершаў “Пракосы на памяць” і “Васільковы россып”. Сяргей Дарожны становіцца сябрам Саюза пісьменнікаў Беларусі. У тыя даваенныя гады Сяргей Дарожны быў адным з самых папулярных паэтаў. Яго запрашалі на сустрэчы і літаратурныя вечары. Аднойчы Кузьме Чорнаму ён прачытаў радкі: Беларусь больш не стане крыжам Пры дарозе, з Хрыстом распятым… Калі гэтыя радкі пачуў класік, то вельмі расчуліўся, бо дужа спадабаліся яны слыннаму пісьменніку. І паэт працягваў выступаць і чытаць: Пасінела неба раніцой над гаем, Пасінела рана — Скрозь. А сягоння любая у мяне другая, Ў залатым убранні, Ля бяроз… Яго творчасць любіла беларуская моладзь, ім захапляліся, на яго словы пісалася музыка і гучалі песні… У жніўні 1936 года Сяргей Дарожны жыў у Менску. Яго хутка арыштавалі органы НКВД. І, як “члена антысавецкай нацдэмаўскай арганізацыі” асудзілі да 8 гадоў ППК. Сяргея Дарожнага адправілі на Далёкі Ўсход будаваць Камсамольск-на-Амуры. Адтуль ён ужо ніколі не вярнуўся. Рэабілітавалі паэта ў канцы 1954 года. А ў 1966 годзе выйшаў невялікі зборнічак “Выбраных вершаў”. 53 гады творы паэта Сяргея Дарожнага ў Беларусі не выдаваліся асобнымі зборнікамі. Па-ранейшаму яго паэтычная творчасць знаходзіцца пад “рэпрэсіямі” і не сабрана ў асобны том, хаця напісана ім шмат.

Чытай больш  

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Купалле на Лідчыне
Культура

Купалле на Лідчыне

9 ліпеня 2024, 20:0422
Восеньскія дні назірання за птушкамі
Грамадства

Восеньскія дні назірання за птушкамі

7 кастрычніка 2019, 15:5421
Шэрыя пацукі распазналі голад суродзічаў па паху і здабылі ім ежу
Навіны

Шэрыя пацукі распазналі голад суродзічаў па паху і здабылі ім ежу

26 сакавіка 2020, 10:1420
На Слонімшчыне будуць разводзіць аленяў
Грамадства

На Слонімшчыне будуць разводзіць аленяў

12 кастрычніка 2018, 10:0720
Далучайцеся да нас