Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
12-я Агульнанацыянальная дыктоўка на Лідчыне пачалася з Мінойтаў

12-я Агульнанацыянальная дыктоўка на Лідчыне пачалася з Мінойтаў

23 лютага 2019, 00:06 Мова 20
12-я Агульнанацыянальная дыктоўка на Лідчыне пачалася з Мінойтаў

Па традыцыі апошніх гадоў чарговая Агульнанацыянальная дыктоўка на Лідчыне пачалася з Мінойтаў. У Мінойтаўскай бібліятэцы дыктоўка праходзіла ў пяты раз. Бралі ўдзел і дарослыя, і вучні мясцовай школы.

Чытала дыктоўку, як і ўсе папярэднія гады, настаўніца Мінойтаўскай школы Ганна Чаславаўна Енка.

Сёлета па рэкамендацыі Лідскага райвыканкама дыктоўка на Лідчыне прысвечана 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Тэкст называўся “Начны бой” і хоць быў не цяжкі, але дзясятка аказалася толькі адна. Затое васьмёрак – больш за палову.

У дыктоўцы бралі ўдзел дарослыя і дзеці, а таксама сябры ТБМ з Ліды: старшыня Лідскай гарадской арганізацыі ТБМ імя Ф. Скарыны Станіслаў Суднік і намеснік старшыні, бард Сяргей Чарняк, які наладзіў невялікі канцэрт, пакуль ішла праверка. Кожны ўдзельнік дыктоўкі атрымаў ад ТБМ у падарунак нумар часопіса “Лідскі летапісец”, а пераможцы сярод вучняў і дарослых атрымалі кніжкі пра Францішка Скарыну.

Я. Грынкевіч.

МАЯ МОВА

О, мова, мова родная!

Дзе Ты, дзе Цябе мне шукаць?

У які куточак зайсці,

Каб Цябе зноў спаткаць?

 

Дзе схавалася Ты, дзе?

Ці куды захавалі Цябе?

На якую гару зайсці

Каб  нарэшце Цябе знайсці?

Хто сказаў, што Ты “непрыгожая”,

“Нягучная і нягожая”?

Хто цураўся Цябе, мая любая,

Хоць забытая, але дужая?!

 

Хто абразіў Цябе, мая родная,

Прыгажуня неверагодная?

Кінуў хто і калі ў забыццё?

Дзе згубіла сваё ты жыцццё?

 

Ты вярніся, мая даражэнькая,

Не хвалюйся і патрывай!

Хутка словы Твае прыгажэнькія

Загучаць на ўвесь родненькі край!

 

Я так мару!..

Наталля Тананушка,

Ліда.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
З літаратурнай спадчыны. Першы пераклад "Слуцкіх ткачых" на польскую мову
літаратура

З літаратурнай спадчыны. Першы пераклад "Слуцкіх ткачых" на польскую мову

11 студзеня 2025, 05:0618
Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"
Навука

Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"

29 чэрвеня 2021, 22:4715
20 незвычайных фактаў пра Ніла Гілевіча
Грамадства

20 незвычайных фактаў пра Ніла Гілевіча

1 кастрычніка 2018, 14:4915
Прэзентацыі "Новага замка" і "Ятранкі" на Дзятлаўшчыне
Культура

Прэзентацыі "Новага замка" і "Ятранкі" на Дзятлаўшчыне

18 мая 2021, 09:0515
Далучайцеся да нас