Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Дзень роднай мовы з Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі

Дзень роднай мовы з Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі

21 лютага 2019, 10:27 Грамадства, Культура, Мова, Навіны 53
Дзень роднай мовы з Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі

21 лютага 2019 г. ранкам і ўвечары на будынку Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі з’явяцца спрадвечныя беларускія словы, аб’яднаныя  дэвізам “Слоў не крышыць ні век, ні тапор” (Якуб Колас).

У Міжнародны дзень роднай мовы, які адзначаецца ў гэтым годзе ўжо 20 раз, на вонкавым электронным светлавым табло бібліятэкі можна будзе ўбачыць не толькі традыцыйныя цытаты класікаў нацыянальнай літаратуры пра беларускую мову, але і словы, якія адрозніваюць нас ад іншых народаў. “Для папулярызацыі роднай мовы сярод беларусаў мы выбралі тую лексіку, якая паказвае спецыфіку характару і быту, адносінаў да жыцця і акаляючага асяроддзя нашых суайчыннікаў, асаблівасці гучання і напісання нашай мовы”, – адзначае першы намеснік дырэктара Алена Далгаполава. Кожны жадаючы зможа паспрабаваць успомніць, што такое “багоўка”, “усцяж” і “крынічыць”. Для тых жа, хто вырашыць праверыць свае здагадкі ці даведацца нешта новае, значэнні слоў будуць размешчаны у афіцыйных групах Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ў сацыяльных сетках.

Чытай больш на: https://www.racyja.com/kultura/dzen-rodnaj-movy-z-natsyyanalnaj-bibl/

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
100 гадоў з дня нараджэння мастака Леаніда Шчамялёва
Культура

100 гадоў з дня нараджэння мастака Леаніда Шчамялёва

17 лютага 2023, 15:4916
ХХІ Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі
Культура

ХХІ Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі

28 чэрвеня 2022, 20:0816
2 красавіка – Вербніца
Грамадства

2 красавіка – Вербніца

29 сакавіка 2023, 07:3215
Памёр Уладзімір Карызна
літаратура

Памёр Уладзімір Карызна

14 сакавіка 2026, 19:5014
Далучайцеся да нас