Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Чэмпіянат Еўропы па біятлоне стартаваў 20 лютага

Чэмпіянат Еўропы па біятлоне стартаваў 20 лютага

21 лютага 2019, 12:04 Спорт 33
Чэмпіянат Еўропы па біятлоне стартаваў 20 лютага

Чэмпіянат Еўропы па біятлоне стартаваў 20 лютага ў рэспубліканскім цэнтры алімпійскай падрыхтоўкі па зімовых відах спорту „Раўбічы” дзвюма індывідуальнымі гонкамі.

Першы старт быў дадзены ў 16.00. Мацнейшых на дыстанцыі 20 км вызначаць мужчыны. За беларускую каманду выступаюць Мікіта Лабастаў (15-ы стартавы нумар), Уладзімір Чапелін (30), Сяргей Бачарнікаў (68), Раман Ялётнаў (91) і Антон Смольскі, які пад 109-м нумарам будзе замыкаць стартавы пратакол. Жанчыны пачнуць выступленне ў гонцы на 15 км з чатырма агнявымі рубяжамі ў 19.30. У гаспадароў чэмпіянату на старт заяўлены Дзінара Алімбекава (19), Ірына Крыўко (30), Алена Кручынкіна (51), Ірына Кручынкіна (74) і Дар’я Юркевіч (82), якая толькі вярнулася з паўночнаамерыканскіх этапаў Кубка свету. Тэлеканал „Беларусь 5” правядзе прамыя трансляцыі гонак. Мацнейшым складам на чэмпіянаце Еўропы па біятлоне выступіць расейская каманда, якая дзеля падрыхтоўкі да турніру не паехала на этапы Кубка свету ў Канаду і ЗША. Раней у алімпійскім спартыўным комплексе „Раўбічы” праводзіліся чэмпіянаты свету і Еўропы па біятлоне, апошні кантынентальны форум адбыўся ў 2004 годзе, на якім выступалі такія вядомыя беларускія атлеты, як Алег Рыжанкоў, Аляксандр Сыман, Уладзімір Драчоў, Кацярына Іванова, Вольга Назарава, Людміла Ананька і Алена Зубрылава. Пасля рэканструкцыі ў лютым 2015 года тут адбыўся 49-ы юніёрскі чэмпіянат свету. Расклад чэмпіянату Еўропы: 20 лютага 16.00 – індывідуальная гонка (мужчыны); 19.30 – індывідуальная гонка (жанчыны); 21 лютага 16.00 – адзіночная змешаная эстафета; 19.00 – змешаная эстафета; 23 лютага 11.00 – спрынт (мужчыны); 14.00 – спрынт (жанчыны); 24 лютага 11.00 – гонка праследавання (мужчыны); 13.00 – гонка праследавання (жанчыны). belta.by

Чытай больш на: https://www.racyja.com/sport/chempiyanat-europy-pa-biyatlone-startav/

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
У роднай школе
літаратура

У роднай школе

17 мая 2026, 09:4615
Дажынкі ў Бераставіцы
Грамадства

Дажынкі ў Бераставіцы

11 кастрычніка 2022, 16:2015
Дом, які ацалеў дзякуючы Багдановічу. Новае падарожжа Зьмітра Бартосіка — у расейскі Яраслаўль
Грамадства

Дом, які ацалеў дзякуючы Багдановічу. Новае падарожжа Зьмітра Бартосіка — у расейскі Яраслаўль

10 снежня 2018, 09:0314
Смак роднае мовы
Мова

Смак роднае мовы

23 студзеня 2019, 15:1114
Далучайцеся да нас