Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Чыгуначны лагістычны цэнтр пабудуюць пад Берасцем

Чыгуначны лагістычны цэнтр пабудуюць пад Берасцем

18 лютага 2019, 14:35 Грамадства, Навіны 19
Чыгуначны лагістычны цэнтр пабудуюць пад Берасцем

Чыгуначны лагістычны цэнтр па перагрузцы тавараў з Усходу на Захад і назад плануецца пабудаваць пад Берасцем.

Пра гэта 13 лютага паведаміў старшыня Берасцейскага аблвыканкама Анатоль Ліс на сустрэчы з работнікамі і студэнтамі Баранавіцкага дзяржаўнага універсітэта. „Грузы не могуць трапіць у Еўропу, не перайшоўшы з шырокай каляіны на вузкую. Мы ў любым выпадку будзем іх перагружаць. У гэтым плане Кітай вельмі зацікаўлены. І мы сёння прапрацоўваем пытанне, каб ствараць лагістычны цэнтр па перагрузцы грузаў у Берасці. Мы рыхтуем пляцоўкі для гэтага”, – сказаў губернатар. Ён адзначыў, што перамовы вядуцца з кампаніямі, якія нядаўна здалі аб’ект у Балбасава. „Мы з імі дамаўляемся, што яны будуць рабіць у нас чыгуначны лагістычны цэнтр у напрамку Высокага. Там ёсць вузкая каляіна, па якой з Польшчы чыгуначны транспарт можа заходзіць, і тут яго адразу будуць загружаць”, – растлумачыў Анатоль Ліс. Па афіцыйных дадзеных, у 2017 годзе Кітайская Народная Рэспубліка паставіла на рынак Еўразвяза сваіх тавараў больш чым на $ 500 млрд – больш, чым Злучаныя Штаты. „Таму, натуральна, мы павінны выкарыстоўваць сваю вельмі выгаднае геаграфічнае становішча. Але мы зацікаўлены і ў тым, каб больш нашых тавараў паступала на кітайскі рынак”, – рэзюмаваў кіраўнік рэгіёну. zviazda.by

Чытай больш на: https://www.racyja.com/ekanomika/chygunachny-lagistychny-tsentr-pabuduyuts/

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця
Мова

Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця

9 кастрычніка 2025, 19:5447
ПАЙШОЎ З ЖЫЦЦЯ  ЮРЫ НАГОРНЫ
ТБМ

ПАЙШОЎ З ЖЫЦЦЯ ЮРЫ НАГОРНЫ

31 ліпеня 2020, 19:5417
Паэту Васілю Жуковічу – 85
літаратура

Паэту Васілю Жуковічу – 85

27 верасня 2024, 20:2616
Біскуп Аляксандр Кашкевіч:  Няма такіх песняў жальбы,  пасля якіх не спявалася б алілуя
Грамадства

Біскуп Аляксандр Кашкевіч: Няма такіх песняў жальбы, пасля якіх не спявалася б алілуя

21 красавіка 2020, 08:2716
Далучайцеся да нас