Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Re1ikt прэзентаваў кампазіцыі з новага альбома

Re1ikt прэзентаваў кампазіцыі з новага альбома

14 лютага 2019, 08:51 Грамадства, Культура, Навіны 33
Re1ikt прэзентаваў кампазіцыі з новага альбома

Менскі гурт Re1ikt выканаў песні з новага альбома, над якім цяпер працуюць музыкі, у эфіры праграмы Belsat Music Live.

Госці студыі пачулі кампазіцыі «Ужо вясна», «Татачка» і «Не задавай сэрцу тугі», а таксама хіты з папярэдніх дыскаў каманды: «Лекавыя травы» з аднайменнага, найлепшага рок-альбома 2016 года (прэмія Experty.by) ды альбома года (прэмія Rock Profi), і інш. „Хочацца пераканаць усіх у тым, што ў Беларусі можна зрабіць альбом сусветнага ўзроўню. Без замежных спецыялістаў, уласнаруч. На сёння маем для гэтага ўсё: веды, абсталяванне, патрэбных прафесіяналаў. Гэта добра атрымалася ў IT-сферы – час нам паказаць, як гэта можна зрабіць у музыцы”, – кажа лідар Re1ikt бубнач Аляксандр Дземідзенка. Шосты студыйнік Re1ikt выйдзе цягам года, а да таго часу музыкі абяцаюць яшчэ некалькі сюрпрызаў.

 

Re1ikt – гурт, які грае сучасную актуальную музыку ў стылі world rock, абапіраючыся на найлепшыя традыцыі. Каманда крэатыўна выкарыстоўвае незвычайныя гітарныя эфекты і стварае арыгінальную канцэпцыю гучання – сапраўдны “беларускі космас”. Адметная музыка Re1ikt неаднаразова адзначана ўзнагародамі ў Польшы і Беларусі, калектыў выступаў ва Украіне, Літве, Расеі.

Чытай больш на: https://www.racyja.com/kultura/re1ikt-prezentavau-kampazitsyi-z-novaga-a/

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Станіслаў Суднік.  ЯЦВЯЖСКІЯ  ЗАМАЛЁЎКІ
Гісторыя і краязнаўства

Станіслаў Суднік. ЯЦВЯЖСКІЯ ЗАМАЛЁЎКІ

21 кастрычніка 2026, 17:5817
Навіны Германіі. У Германіі стала больш адзіночных хатніх гаспадарак
У свеце

Навіны Германіі. У Германіі стала больш адзіночных хатніх гаспадарак

8 лютага 2023, 20:1115
Новы год і віншаванка ў Таўлая, што ля замка
Культура

Новы год і віншаванка ў Таўлая, што ля замка

2 студзеня 2019, 17:5715
Крэва на скрыжалях часу
Гісторыя і краязнаўства

Крэва на скрыжалях часу

16 ліпеня 2026, 12:2614
Далучайцеся да нас