Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Слонімскае ТБМ выпусціла паэтычны перакідны каляндар

Слонімскае ТБМ выпусціла паэтычны перакідны каляндар

12 лютага 2019, 08:52 ТБМ 48
Слонімскае ТБМ выпусціла паэтычны перакідны каляндар

Слонімская раённая арганізацыя ГА “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны” выпусціла ўнікальны настольны перакідны каляндар “Паэзія Шчарай ліецца…”. Каляндар складаецца з прыгожых фотаздымкаў і вершаў паэтаў Слонімшчыны, якія жывуць у розных кутках Беларусі і ў іншых краінах. Творы паэтаў прысвечаны прыродзе, роднай мове і Бацькаўшчыне. Сярод аўтараў календара – Надзея Салейка, Святлана Варонік, Яўген Барышнікаў, Сяргей Чыгрын, Алена Руж, Ірына Войтка, Ігар Бурсевіч, Святлана Адамовіч, Мікола Канановіч, Дар’я Бялькевіч, Мікалай Емяльянчык, Уладзімір Лабко. 

Акрамя вершаў паэтаў, у календары апублікаваны іх фотаздымкі і біяграфічныя звесткі. Прадмову да календара напісала кіраўнік Слонімскай арганізацыі ТБМ Святлана Бушчык, якая адзначыла, што “гэтае выданне – сціплы ўнёсак беларускіх паэтаў Слонімшчыны ў скарбонку падарункаў свайму краю да самага яркага свята, якое Слонім прыме 1 верасня 2019 года – Дня беларускага пісьменства і друку”. Дарэчы, Святлана Бушчык таксама з’яўляецца яшчэ ўкладальнікам і рэдактарам календара. Каляндар надрукаваны ў Гародні выдавецтвам “ЮрСаПрынт”.

Сяргей ЧЫГРЫН,

г. Слонім.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Крэва на скрыжалях часу
Гісторыя і краязнаўства

Крэва на скрыжалях часу

16 ліпеня 2026, 12:2615
Тыдзень беларускай мовы на Лідскай зямлі
Мова

Тыдзень беларускай мовы на Лідскай зямлі

6 сакавіка 2024, 20:2515
Як па-беларуску „боярышник“? ВІДЭА
Мова

Як па-беларуску „боярышник“? ВІДЭА

13 верасня 2019, 16:2615
Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"
Навука

Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"

29 чэрвеня 2021, 22:4714
Далучайцеся да нас